Лепшыя беларускія дакументальныя фільмы пакажуць на фестывалі BelarusDocs

© PixabayПапкорн і квіток у кіно, архіўнае фота
Папкорн і квіток у кіно, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фестывальны тыдзень пачынаецца сёння і скончыцца 7 сакавіка.

МІНСК, 1 лют — Sputnik. Самыя адметныя неігравыя фільмы апошніх двух гадоў змогуць убачыць інтэрнэт-карыстальнікі ў рамках анлайн-фестывалю беларускага дакументальнага кіно BelarusDocs, паведамілі Sputnik арганізатары.

Кінастудыя Беларусьфільм - Sputnik Беларусь
Беларусьфільм запусціў абноўлены канал на Youtube

Фестывальны тыдзень будзе доўжыцца з 1 па 7 сакавіка. За гэты час гледачы пазнаёмяцца з работамі не толькі дзяржаўнай Студыі дакументальнага кіно "Летапіс", але і незалежных аўтараў. Кожны з сямі фільмаў будзе даступны да прагляду ў сеціве на працягу адных сутак — ад 9:00 да 9:00 наступнага дня.

У праграме фестывалю  "Няхай жыве Маленькі прынц" Кацярыны Махавай, "Фанат" Андрэя Кудзіненкі, "Агмень" Юрыя Цімафеева, "Сяргей Плыткевіч. Чалавек з фотаапаратам" Вольгі Дашук, "Мінск-Орша-Мінск" Юліі Ралко, "Янка Купала" Віктара Аслюка, "25" Андрэя Куцілы.

Арганізатары заклікаюць гледачоў пакідаць водгукі на фільмы ў сацыяльных сетках пад хэштэгам #belarusdocs.

Фестываль праходзіць у нашай краіне ўжо другі раз і закліканы папулярызаваць нацыянальнае неігравое кіно сярод беларускай аўдыторыі, наладжваць дыялог паміж творцамі і гледачамі, спрыяць кансалідацыі творчай супольнасці кінадакументалістаў Беларусі.

Стужка навiн
0