Новыя правілы ў цягніках: можна ездзіць стоячы і не плаціць за жывёл

© Sputnik / Александр Кондратюк / Перайсці ў медыябанкПасажыры ля прыгараднай электрычкі
Пасажыры ля прыгараднай электрычкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пашыраны таксама пералік выпадкаў, калі пасажыр можа вярнуць кошт квітка або розніцу ў кошце.

МІНСК, 1 сак — Sputnik. Правілы перавозак пасажыраў і багажу на чыгунцы ўдасканалены ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Савета міністраў.

Новаўвядзенні замацаваны ва ўрадавай пастанове №159 ад 27 лютага бягучага года, а ўнесены з улікам зваротаў грамадзян і практыкі прымянення правілаў перавозак.

Поезд на чыгунцы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
БЧ запусціць дадатковыя цягнікі ў Вільнюс на сакавіцкія святы

Паводле змен, перавозчык можа прадаваць пасажыру квіток на праезд стоячы (у пэўных выпадках). Таксама цяпер у пасажыра ёсць магчымасць вярнуць сабе грашовую розніцу ў кошце паміж першапачатковым і зноў аформленым білетам у тым выпадку, калі кошт паездкі стаў менш.

Акрамя таго, больш не прадугледжана дадатковая плата за гадаванца, што правозіцца ў кошт нормы ручной паклажы.

У новай пастанове ўдакладненыя і пашыраныя выпадкі, у якіх пасажыр пры вяртанні нявыкарыстанага білета на цягнік з нумараванымі месцамі можа вярнуць агульны кошт праезду.

Пры гэтым, згодна з новымі правіламі, супрацоўнікі арганізацыі-перавозчыка, якія знаходзяцца пры выкананні службовых абавязкаў, могуць прымяняць тэхнічныя сродкі і праводзіць гука- і відэазапіс.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Стужка навiн
0