Ката Матроскіна ў новай версіі "Прастаквашына" агучыць Міхаіл Яфрэмаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоЕлачная цацка ў выглядзе ката Матроскіна
Елачная цацка ў выглядзе ката Матроскіна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раней знакаміты кот размаўляў голасам акцёра Алега Табакова.

МІНСК, 2 сак — Sputnik. Акцёр тэатра і кіно Міхаіл Яфрэмаў агучыць ката Матроскіна ў новай версіі мульфільма "Прастаквашына", паведамляе РІА Новости са спасылкай на старшыню праўлення студыі "Союзмульфильм" Юльяну Слашчэву.

Пісьменнік Эдуард Успенскі - Sputnik Беларусь
Успенскі супраць новай версіі "Прастаквашына"

У класічных серыях мульціка Матроскін размаўляў голасам Алега Табакова.

Раней стала вядома, што Шарыка агучыць музыкант Гарык Сукачоў, голас Івана Ахлабысціна будзе належаць паштальёну Печкіну, а мамай Дзядзькі Фёдара стане актрыса Юлія Мяньшова. Галоўнаму герою Дзядзю Фёдару свой голас падорыць акцёр Аляксей Анежын.

Па словах суразмоўніцы агенцтва, вобразы герояў і свет, у якім яны існуюць, сталі крыху больш сучаснымі, але ў цэлым змяніліся мала. Напрыклад, у Дзядзькі Фёдара ў новых серыях будзе стыльная стрыжка, а ў герояў з'явяцца гаджэты.

Нагадаем, што выхад 30 серый мультфільма запланаваны на бліжэйшыя два гады — да 2020 года.

Стужка навiн
0