Конкурс нацыянальнага і гульнявога кіно аб'яўлены ў Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоКінапраектар
Кінапраектар - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Удзельнікі творчага спаборніцтва павінны падрыхтаваць конкурсную прапанову з разлікам кошту і планам камерцыйнай рэалізацыі карціны.

МІНСК, 3 сак — Sputnik. Міністэрства культуры Беларусі абвясціла адкрыты конкурс нацыянальнага і гульнявога кіно, паведамілі ў прэс-службе.

Папкорн і квіток у кіно, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Лепшыя беларускія дакументальныя фільмы пакажуць на фестывалі BelarusDocs

Для нацыянальнай стужкі тэмай абрана "Жыццё і творчасць Янкі Купалы", для гульнявой — "Прыгодніцкі фільм аб гісторыі Беларусі". Па кожнай з тэм запланавана стварэнне чатырохсерыйнага тэлефільма (працягласць серыі — не менш за 44 хвіліны) і кінаверсіі (адна серыя, не менш за 90 хвілін).

Конкурсная прапанова павінна ўключаць літаратурны сцэнарый фільма, сінапсіс, разлік кошту, план камерцыйнай рэалізацыі карціны на працягу трох гадоў з моманту яго стварэння і іншыя дакументы.

Да ўдзельнікаў творчага конкурсу ёсць цэлы шэраг патрабаванняў, сярод якіх — наяўнасць уласнага персаналу і не менш чым пяць гадоў вопыту працы з гульнявым кіно. Акрамя таго, не менш 70% здымачнай групы павінны быць грамадзянамі Беларусі, за выключэннем выпадкаў сумеснай кінавытворчасці з замежнымі спецыялістамі.

Заяўкі прымаюцца да 23 сакавіка.

Стужка навiн
0