Максім Мірны можа стаць капітанам мужчынскай зборнай Беларусі па тэнісе

© AP / Joel AuerbachБеларускі тэнісіст Максім Мірны
Беларускі тэнісіст Максім Мірны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Не выключана, што ў зборную могуць вярнуцца яе былыя капітаны Аляксандр Швец і Уладзімір Ваўчкоў.

МІНСК, 5 сак — Sputnik. Беларускі тэнісіст Максім Мірны можа стаць капітанам мужчынскай зборнай Беларусі па тэнісе, паведамілі Sputnik у прэс-службе Беларускай тэніснай федэрацыі (БТФ).

У сярэдзіне лютага пасты капітанаў мужчынскай і жаночай зборных Беларусі па тэнісе пакінулі Уладзімір Ваўчкоў і Эдуард Дуброў адпаведна. Прычынай стала няўдалае выступленне беларускіх спартсменаў у Кубку Федэрацыі і Кубку Дэвіса.

Лыжы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Снежны будынак і тунэль хочуць пабудаваць для аматараў зімовых відаў спорту

"Галоўным трэнерскім саветам на пасаду капітана мужчынскай каманды ў розыгрышы Кубка Дэвіса былі прапанаваны кандыдатуры знакамітага беларускага тэнісіста Максіма Мірнага, экс-капітана зборнай у Кубку Дэвіса Аляксандра Швеца, старшага трэнера мужчынскай нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па тэнісу Дзяніса Смолекова, галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па тэнісе і экс-капітана зборнай Уладзіміра Ваўчкова", — распавялі ў БТФ.

Жаночую каманду могуць узначаліць былы капітан зборнай Таццяна Пучак і першы трэнер Вікторыі Азаранка Вячаслаў Вершнікаў.

У БТФ адзначылі, што ўсім кандыдатам будуць накіраваныя лісты з мэтай выяўлення іх гатоўнасці да працы капітанам каманды. "Кандыдатуры капітанаў, прапанаваныя Галоўным трэнерскім саветам, будуць перададзены Бюро Праўлення РГА "БТФ" для вынясення канчатковага рашэння", — заключылі ў БТФ.

Беларускія тэнісісткі ў красавіку ў Мінску будуць змагацца супраць прадстаўніц Славакіі за права захаваць прапіску ў элітным дывізіёне Кубка Федэрацыі. Мужчынская зборная ў верасні будзе адстойваць права захаваць месца ў групе I Еўра-Афрыканскай зоны розыгрышу Кубка Дэвіса.

Стужка навiн
0