МІНСК, 5 сак – Sputnik. Выстава карэйскага жывапісу Мінхва "Тэрыторыя зямных надзей" адкрыецца 8 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, паведамілі Sputnik ва ўстанове.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены творы традыцыйнага карэйскага жывапісу, датаваныя XIX — пачаткам XX стагоддзя.
"Мінхва" даслоўна перакладаецца з карэйскай мовы як "народны жывапіс". У Карэі яна развівалася паралельна з афіцыйным жывапісам, але адрозніваецца ад яго стылёвай свабодай і імкненнем да эксперыментаваў.
У экспазіцыю ўвайшлі 27 прадметаў, – скруткаў і дэкаратыўных шырмаў, – якія належаць да калекцыі музея Кахвэ (Сеул). Яны раскрываюць жыццёвы ўклад карэйцаў, у якім сплятаюцца міфалогія, рэлігія і традыцыі.
У рамках выставы ў музеі таксама запланавана культурна-пазнавальная праграма.
Выстава будзе доўжыцца да 27 мая 2018 года.