Алімпійская чэмпіёнка Ала Цупер удастоена звання "Заслужаны майстар спорту"

© Sputnik / Виктор ТолочкоАла Цупер з дзецьмі Лізаветай і Цімафеям
Ала Цупер з дзецьмі Лізаветай і Цімафеям - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цупер удзельнічала ў шасці Алімпійскіх гульнях, лепшым яе дасягненнем з'яўляецца золата Сочы-2014.

МІНСК, 6 сак — Sputnik. Алімпійскай чэмпіёнцы па фрыстайле Але Цупер прысвоена званне "Заслужанага майстры спорту", паведамілі Sputnik у прэс-службе прэзідэнта Беларусі.

Ганна Гуськова з саперніцамі - Sputnik Беларусь
Гуськова за золата стала заслужаным майстрам спорту і ўзнагароджана ордэнам

"Спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды па фрыстайле Але Цупер за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на міжнародных спаборніцтвах па фрыстайле (лыжная акрабатыка) прысвоена ганаровае званне "Заслужаны майстар спорта Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў паведамленні.

Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка выдаў учора, 5 сакавіка.

Нагадаем, 38-гадовая Цупер на мінулых Алімпійскіх гульнях у паўднёвакарэйскім Пхенчхане заняла чацвёртае месца. На Гульнях-2014 фрыстайлістка выйграла золата. Усяго Цупер прымала ўдзел у шасці Алімпійскіх гульнях (1998, 2002, 2006, 2010, 2014 і 2018). У 2014 годзе Цупер была ўзнагароджана ордэнам Айчыны III ступені.

Стужка навiн
0