МІНСК, 14 сак — Sputnik. Беларусь заняла толькі 73-ы радок у рэйтынгу шчаслівых краін свету, адпаведная інфармацыя змяшчаецца ў дакладзе Арганізацыі аб'яднаных нацый World happiness report 2018.
У гэтым годзе рэспубліка размясцілася адразу за Гандурасам. Для параўнання, у 2017 годзе Беларусь была на 67-м месцы рэйтынгу, а Гандурас — на 91-м.
Першы радок сярод самых шчаслівых краін заняла Фінляндыя. У пяцёрку лідэраў таксама ўвайшлі Нарвегія, Данія, Ісландыя і Швейцарыя.
Замыкаюць спіс 2018 года Йемен, Танзанія, Паўднёвы Судан, ЦАР і Бурундзі.
Па дадзеных World Happiness Report, Расія заняла 59-ы радок, а Украіна апынулася 138-й з 156 прадстаўленых краін.
Міжнародны дзень шчасця адзначаецца 20 сакавіка. Падраздзяленне ААН Sustainable Development Solutions Network (Сетка для пошуку рашэнняў устойлівага развіцця — Sputnik) штогод публікуе даклад Інстытута Зямлі Калумбійскага ўніверсітэта World Happiness Report. Міжнародныя арганізацыі разлічваюць, што падобныя даследаванні спрыяюць паляпшэнню ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва ўсіх краін свету.