Дні карэйскага кіно пройдуць у Мінску з 23 па 25 сакавіка

© Sputnik / Виктор ТолочкоПалац Рэспублікі і Кастрычніцкая плошча
Палац Рэспублікі і Кастрычніцкая плошча - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Жыхары Мінска і госці сталіцы ўбачаць кінастужкі розных жанраў: ад рамантычнай камедыі да фантазійнага трылера.

МІНСК, 15 сак – Sputnik. Фільмы карэйскіх рэжысёраў на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі пакажуць 23, 24 і 25 сакавіка ў Малай зале Палаца Рэспублікі. 

Эйфелева вежа - Sputnik Беларусь
Дні Франкафоніі пройдуць у Беларусі ў сакавіку

Урачыстае адкрыццё Дзён карэйскага кіно адбудзецца 23 сакавіка ў 18:30, на ім будзе прысутнічаць Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь Кім Ёнг Хо, а таксама выступіць ансамбль традыцыйных карэйскіх танцаў "Арыранг".

У фае перад Малай залай можна будзе ўбачыць карціны з выявамі краявідаў Рэспублікі Карэя.

Жыхары Мінска і госці сталіцы ўбачаць кінастужкі розных жанраў, так, у дзень адкрыцця будзе прадстаўлена рамантычная камедыя "Маё каханне, мая нявеста", у наступны дзень баявік "Кунда: эпоха пагрозы", а завершыць Дні карэйскага кіно фантазійны трылер "Падазраваны". Пачатак паказаў – у 18:30.

Уваход вольны па квітках, якія можна атрымаць на ўваходзе ў Малую залу Палаца Рэспублікі ў дзень паказу з 17:00.

Стужка навiн
0