Адрэстаўраваны фільм "Ідзі і глядзі" пакажуць да 75-годдзя трагедыі Хатыні

© Sputnik / Л. Лупаў / Перайсці ў медыябанкКадр з фільму "Ідзі і глядзі"
Кадр з фільму Ідзі і глядзі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Намінаваную на "Оскар" у 1985 годзе карціну гледачы змогуць убачыць у Доме кіно.

МІНСК, 16 сак — Sputnik. Сумесная  акцыя "Беларусьфільма" і "Масфільма" — паказ адрэстаўраванай ваеннай драмы рэжысёра Элема Клімава "Ідзі і глядзі" пройдзе у Мінску да 75-годдзя трагедыі Хатыні, паведамілі Sputnik на беларускай кінастудыі.

Паказ карціны па сцэнару Алеся Адамовіча адбудзецца 19 сакавіка ў Доме кіно.

Прэм'ера фільма адбылася ў 1985 годзе на Маскоўскім міжнародным кінафестывалі.  За доўгія гады ён неаднойчы станавіўся ўладальнікам розных прэстыжных кінаўзнагарод, а ў 1985 годзе нават быў намінаваны на "Оскар" як лепшы фільм на замежнай мове.

Па версіі часопіса Time Out "Ідзі і глядзі" ўваходзіць у спіс 50 лепшых ваенных фільмаў усіх часоў, а ў 2008 годзе ён быў уключаны ў спіс 500 найвялікшых фільмаў усіх часоў.

Алесь Адамовіч і тры тэмы яго жыцця — вайна, Курапаты, Чарнобыль>>

Карціну адрэстаўравалі спецыялісты "Масфільма" і ў 2017 годзе яна атрымала галоўны прыз на 74-ым Венецыянскім кінафестывалі ў намінацыі "Венецыянская класіка" за лепшы адрэстаўраваны фільм.

Стужка навiн
0