https://bel.sputnik.by/20180319/mogilev-startap-festival-kulinarnoe-iskusstvo-nacionalnaya-kuhnya-1034287206.html
Міжнародны стартап-фестываль кулінарнага майстэрства пройдзе ў Магілёве
Міжнародны стартап-фестываль кулінарнага майстэрства пройдзе ў Магілёве
Sputnik Беларусь
Лепшыя стратап-праекты будуць прадстаўлены на маладзёжным форуме, які адбудзецца 26-28 верасня 2018 года у рамках V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. 19.03.2018, Sputnik Беларусь
2018-03-19T15:29+0300
2018-03-19T15:29+0300
2022-04-14T15:49+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/i/logo/logo-social.png
беларусь
магілёў
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , грамадства, беларусь, магілёў, магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання, стартап-фестываль "нацыянальная кухня: учора, сёння, заўтра"
у беларусі, навіны , грамадства, беларусь, магілёў, магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання, стартап-фестываль "нацыянальная кухня: учора, сёння, заўтра"
Міжнародны стартап-фестываль кулінарнага майстэрства пройдзе ў Магілёве
15:29 19.03.2018 (абноўлена: 15:49 14.04.2022) Лепшыя стратап-праекты будуць прадстаўлены на маладзёжным форуме, які адбудзецца 26-28 верасня 2018 года у рамках V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
МІНСК, 19 сак – Sputnik. Міжнародны стартап-фестываль кулінарнага майстэрства "Нацыянальная кухня: учора, сёння, заўтра" пройдзе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання, пра гэта паведамляецца на сайце ўніверсітэта.
Фестываль праводзіцца ў рамках святкавання 45-годдзя ўніверсітэта. Яго галоўная мэта — папулярызацыя беларускай нацыянальнай кухні і стварэнне "кулінарнага брэнда Беларусі".
Таксама ва ўніверсітэце разлічваюць, што фестываль паспрыяе раскрыццю патэнцыялу таленавітай моладзі, пашырэнню акадэмічных сувязяў і павышэнню турыстычнай прывабнасці Рэспублікі Беларусь.
Арганізатарамі стартап-фестывалю з'яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання.
У фестывалі прымуць удзел студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў.
Публічная прэзентацыя бізнес-ідэй адбудзецца 29 сакавіка ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання.
Пераможцаў і прызёраў фестывалю ўзнагародзяць прызамі і памятнымі падарункамі. Усе ўдзельнікі атрымаюць дыпломы ўдзельнікаў фестывалю.
Лепшыя стратап-праекты будуць прадстаўлены на маладзёжным форуме, які адбудзецца 26-28 верасня 2018 г. у рамках V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі з удзелам прэзідэнтаў дзвюх краін.