Карціну Марка Шагала "Букет кахання" прадалі на аўкцыёне ў ЗША

© Public DomainМарк Шагал, архіўнае фота
Марк Шагал, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На карціне, выкананай у сініх танах, закаханыя абдымаюцца на фоне віцебскіх дахаў пад дрэвам, якое нагадвае букет кветак.

МІНСК, 20 сак – Sputnik. Карціну Марка Шагала пад назвай "Букет кахання" (Le Bouquet d'Amour) прадалі на мінулых выхадных на аўкцыёне ў Новым Арлеане за 1 062 500 долараў, пра гэта паведамляецца на сайце New Orleans Auction Galleries.

Сюжэт карціны традыцыйны для творчасці віцебскага мастака: закаханыя абдымаюцца на фоне гарадскіх дахаў пад дрэвам, якое нагадвае букет кветак. У левым верхнім кутку карціны – выява пеўня проста на нябесным свяціле.

"Букет кахання" быў створаны Маркам Шагалам у 40-х – 60-х гадах мінулага веку. Карціна напісана гуашшу і алеем, мастак таксама выкарыстаў каляровы аловак, пастэль і калаж на паперы. Рама залацістага цвета выдатна спалучаецца з сіняй каляровай гамай карціны. Памеры палатна каля 58х46 см. 

Нагадаем, у лістападзе мінулага года карціна Шагала "Закаханыя" (Les Amoureux), напісаная мастаком у 1928 годзе, была прададзеная на аўкцыёне Sotheby's у Нью-Ёрку за рэкордную суму 28,5 мільёнаў долараў.

На палатне намаляваны сам мастак, які абдымае сваю першую жонку і музу Бэлу Розэнфельд.

Партрэт Шагала с Бэлай Розэнфельд прадалі на Sotheby's за $28,4 млн >>

З малатка за 16 мільёнаў долараў сышла яшчэ адна карціна Марка Шагала "Вялікі цырк" (Le Grand Cirque), напісаная ў 1956 годзе. Яна папоўніла калекцыю знатака з Азіі.

У 2017 годзе споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння Марка Шагала. Ураджэнец Віцебска стаў адным з самых вядомых мастакоў-авангардыстаў, яго палотны прадаюцца на аўкцыёнах за мільёны долараў.

Стужка навiн
0