https://bel.sputnik.by/20180321/barabanshchik-beatles-ringo-starr-stal-rycarem-1034329085.html
Барабаншчык Beatles Рынга Стар стаў рыцарам
Барабаншчык Beatles Рынга Стар стаў рыцарам
Sputnik Беларусь
Перад цырымоніяй Стар сустрэўся з Полам Макартні, які быў пасвечаны ў рыцары 21 год таму, і папрасіў у яго парады, як правільна сябе паводзіць на... 21.03.2018, Sputnik Беларусь
2018-03-21T09:57+0300
2018-03-21T09:57+0300
2018-03-21T16:57+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103432/58/1034325862_0:96:2500:1509_1920x0_80_0_0_0ea784a991ce7bee11ca5be04c48463b.jpg
вялікабрытанія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103432/58/1034325862_0:17:2500:1588_1920x0_80_0_0_052689cbfce8dd1e567aa82e71d1ba73.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , галоўнае, у свеце, культура, вялікабрытанія, рынга стар, the beatles
навіны , галоўнае, у свеце, культура, вялікабрытанія, рынга стар, the beatles
Барабаншчык Beatles Рынга Стар стаў рыцарам
09:57 21.03.2018 (абноўлена: 16:57 21.03.2018) Перад цырымоніяй Стар сустрэўся з Полам Макартні, які быў пасвечаны ў рыцары 21 год таму, і папрасіў у яго парады, як правільна сябе паводзіць на мерапрыемстве.
МІНСК, 21 сак — Sputnik. Барабаншчык легендарнага гурта The Beatles Рынга Стар пасвечаны ў рыцары, паведамляюць СМІ.
Цырымонія ўшанавання выбітных брытанцаў прайшла ў Букінгемскім палацы 20 сакавіка. 77-гадовага музыку ў рыцары пасвяціў спадчыннік брытанскага пасаду прынц Уільям.
"На самой справе, гэта значыць вельмі шмат. Гэта азначае прызнанне рэчаў, якія мы зрабілі. Мне сапраўды вельмі прыемна атрымаць гэта", — сказаў Стар.
Журналісты пацікавіліся ў новаспечанага рыцара, ці хоча ён, каб яго называлі сэр Рынга, як прадугледжвае новы статус, Стар адказаў, што яшчэ не вызначыўся з гэтым пытаннем.
Стар распавёў, што перад цырымоніяй ён папрасіў парады ў Пола Макартні, які носіць званне рыцара ўжо 21 год, як паводзіць сябе на мерапрыемстве. Той сказаў яму, што галоўнае — увесь час усміхацца.
Брытанскія дыпламаты знялі сваю версію знакамітага фота The Beatles >>
Рашэнне аб прысваенні рыцарскага звання Стару было прынята ў канцы снежня 2017 года каралевай Вялікабрытаніі Лізаветай II.
У кастрычніку 1965 года ўся "ліверпульская чацвёрка" ў поўным складзе была ўзнагароджана тытулам кавалераў ордэна Брытанскай імперыі. У рыцарскую годнасць першым з квартэта быў узведзены Пол Макартні — 21 год таму.