МІНСК, 23 сак — Sputnik. Мастачка Наталля Камінская прадставіць жывапісныя краявіды Смалявічаў на ўласнай выставе ў Мінску.
Гледачоў чакаюць не толькі пейзажы Смалявічаў з усімі этапамі і падзеямі з жыцця Камінскай у родным горадзе, але і нацюрморты, і партрэты родных і сяброў.
"У навакольным свеце прадметаў і рэчаў яна бачыць сувязь з людзьмі, паэтыку сыходзячага часу і перадае ўсё гэта на сваіх палотнах, вымаючы вобразны пачатак з усяго, што знаходзіцца вакол", — падкрэслілі арганізатары.
Работы смалявіцкай мастачкі знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Украіне, Польшчы, Літве, Германіі і ЗША.
Мерапрыемства арганізуюць Нацыянальная бібліятэка Беларусі і аўтарская некамерцыйная канцэптуальная галерэя "БРАМА".
Дзе: пр-т Незалежнасці, 116 (Нацыянальная бібліятэка Беларусі, другі паверх)
Калі: 27 сакавіка — 28 красавіка