Колер гукаў: Мастацкі музей запрашае паслухаць "Музычную акварэль"

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У музеі прагучыць духоўная музыка замежных, рускіх і беларускіх кампазітараў.

МІНСК, 26 сак – Sputnik. Канцэрт "Музычная акварэль" адбудзецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь 28 сакавіка ў 16:00, паведамляецца на сайце музея.

Набярэжная Францыска Скарыны ў Брэсце - Sputnik Беларусь
Міжнародны фестываль майстроў мастацтваў "Стракаты цюльпан" пройдзе ў Брэсце

У Мастацкім музеі прагучыць духоўная музыка замежных, рускіх і беларускіх кампазітараў. У праграме творы такіх выбітных дзеячоў культуры, як Л. Марэнцыа, Г. Шутц, М. Глінка, І. Дзянісава.

На канцэрце выступіць харавы ансамбль "Vocedelcuare" выкладчыкаў і супрацоўнікаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам дырыжора Святланы Герасімовіч.

Знакамітыя творы С. Рахманінава і Р. Шумана прагучаць у выкананні фартэпіяннага дуэта ў складзе лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Наталлі Сазановіч і Наталлі Кірдань.

Стужка навiн
0