Вікторыя Азаранка прайшла ў чвэрцьфінал турніру ў Маямі

© REUTERS / Jayne Kamin-OnceaБеларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У паядынку за выхад у чвэрцьфінал беларуска ў двух сэтах абыграла польку Агнешку Радваньску.

МІНСК, 27 сак — Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Маямі.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь
Сабаленка выйшла ў другі раўнд турніра ў Маямі

У 1/8 фіналу беларуска, якая знаходзіцца на 186-м месцы рэйтынгу WTA, у двух сэтах вырвала перамогу ў польскай тэнісісткі, 32-й ракеткі свету Агнешкі Радваньскай. Азаранка саступіла суперніцы толькі ў чатырох геймах, і скончыла матч за 1 гадзіну 22 хвіліны з лікам 6: 2, 6: 2, што дазволіла ёй прайсці ў чвэрцьфінал турніру.

Да гэтага на турніры ў Маямі Вікторыя Азаранка абыграла латвійку Анастасію Севаставу і амерыканскіх тэнісістак Кэтрын Беліс і Мэдысан Кіз.

Наступнай саперніцай беларускай тэнісісткі на корце ў матчы за выхад у паўфінал стане чэшская тэнісістка Караліна Плішкава, якая размяшчаецца на 6-м радку сусветнага рэйтынгу. Азаранка ўжо тройчы сустракалася на корце з Плішкавай на розных турнірах і двойчы аказвалася мацней.

Тэнісны турнір у Маямі ў ЗША стартаваў 19 сакавіка. Прызавы фонд турніру ў гэтым годзе склаў 7,9 мільёна долараў. Раней Вікторыя Азаранка тры разы атрымлівала перамогу на турніры ў Маямі — у 2009, 2011 і 2016 гадах.

Стужка навiн
0