МІНСК, 27 сак — Sputnik. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі ў гэтым годзе плануе прадставіць свае пастаноўкі ў Францыі, Польшчы і Арменіі. Аб гэтым паведаміў мастацкі кіраўнік тэатра Аляксандр Гарцуеў.
Нядаўна акцёры тэатра вярнуліся з Сербіі, дзе ўдзельнічалі ў фестывалі. Наперадзе — выступ у Ерэване на III Маладзёжным тэатральным форуме краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі, які праводзіць Міжнародная канфедэрацыя тэатральных саюзаў.
Восенню беларускі спектакль "Кар'ера доктара Рауса" убачаць гледачы з польскай Лодзі.
Таксама на гэты год запланавана выступленні на французскай сцэне — у Парыжы.
Гаворачы пра новыя пастаноўкі, мастацкі кіраўнік РТБД расказаў пра падрыхтоўку спектакля "Москаў Дрымін" паводле п'есы беларускага драматурга Віталя Каралёва. Ставіць яго будзе расійскі рэжысёр Вольга Сіроткіна.