МІНСК, 28 сак — Sputnik. Два экзамены неабходна будзе здаваць школьнікам для паступлення ў дзесятыя і адзінаццатыя класы гімназій на вольныя месцы, адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства адукацыі Беларусі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў пачатку года адмяніў уступныя іспыты ў пятыя класы беларускіх гімназій — цяпер туды вучняў будуць набіраць па прапісцы. Да апошняга заставалася нявырашаным пытанне з тым, як на вольныя месцы ў старэйшыя класы будуць дабіраць жадаючых вучняў.
Згодна з пастановай Міністэрства адукацыі, у дзесятыя і адзінаццатыя класы гімназій на вольныя месцы будуць адбіраць шляхам двух экзаменаў.
Прэтэндэнты на залічэнне ў старэйшыя класы гімназій павінны будуць здаваць іспыты па двух прадметах — тым, якія ў дадзенай установе адукацыі вывучаюцца на павышаным узроўні.
Уступная кампанія ў старэйшыя класы гімназій будзе праводзіцца з другога па 12 жніўня. Формы кантролю ведаў вызначаны наступныя: дыктоўкі або дыктоўкі з граматычным заданнем, тэсты, вусныя адказы на тэарэтычныя пытанні і гэтак далей.
Заявы на залічэнне будуць падавацца з 12 чэрвеня па 1 жніўня.
Вольныя месцы ў старэйшых класах гімназій могуць заставацца пасля дзевятага класа — частка вучняў могуць захацець працягваць навучанне ў ліцэях або каледжах, забраць дакументы з гімназіі па iншых абставiнах.