"Крышталёвая Паўлінка": каму дасталіся тэатральныя ўзнагароды

© Sputnik / Виктор ТолочкоТэатр імя Янкі Купалы
Тэатр імя Янкі Купалы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Акрамя "Крыштальнай Паўлінкі" ў Міжнародны дзень тэатра журы вызначыла і ўладальнікаў яшчэ трох прэмій.

МІНСК, 28 сак – Sputnik. Беларускія дзеячы мастацтва ў Міжнародны дзень тэатра атрымалі прэміі, пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала АНТ.

Цырымонія ўручэння прэмій адбылася ўчора, 27 сакавіка, калі весь свет адзначаў Дзень тэатра. Традыцыя адзначаць прэміяй прафесійнае свята зарадзілася ў рэспубліцы больш за 25 гадоў таму.

У Купалаўскім тэатры паставілі п'есу Зямля Эльзы маладога расійскага драматурга Яраславы Пуліновіч - Sputnik Беларусь
Фота
Вёска без лапцей і шэрасці: у Купалаўскім паставілі п'есу "Зямля Эльзы"

У гэтым годзе "Крышталёвая Паўлінка" дасталася актрысе Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, народнай артыстцы Беларусі Зінаідзе Зубковай.

У гэтым годзе было 12 прэтэндэнтаў на "Крыштальную Паўлінку", адзначыў старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Аляксей Дудараў.

Акрамя "Крышталёвай Паўлінкі" ў Міжнародны дзень тэатра журы вызначыла і ўладальнікаў яшчэ трох прэмій: "Крышталёвага анёлка" ўручылі артыстцы, вядучаму майстру сцэны Гродзенскага абласнога тэатра лялек Людміле Паўлоўскай, "Крышталёвая кветка" дасталася актрысе Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Анастасіі Рэўчанка, а "Крышталёвую зорку" атрымаў прафесар кафедры жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Дзмітрый Мохаў, пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала.

У розныя гады ўладальнікамі ўзнагароды Саюза тэатральных дзеячаў станавіліся Стэфанія Станюта, Тамара Ніжнікава, Генадзь Гарбук, Валерый Раеўскі, Наталля Гайда і іншыя. Часам здаралася, што статуэтка і званне лаўрэата адначасова даставаліся двум дзеячам мастацтваў.

Стужка навiн
0