Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у красавіку

© PixabayШтодзённік
Штодзённік - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Два рабочыя тыдні для беларусаў будуць шасцідзённымі, затое адзін - усяго трохдзённым.

МІНСК, 30 сак — Sputnik. Пераносы выхадных і святочных дзён у красавіку — асабліва актуальная тэма: з-за Радаўніцы і напярэдадні Першамая чыноўнікі заўсёды "перакройваюць" каляндар. Не выключэннем стаў і красавік 2018-га, у якім дзякуючы пераносам будуць адразу дзве рабочыя "шасцідзёнкі" і адна "трохдзёнка".

Святочныя і выхадныя дні ў 2018 годзе ў Беларусі - Sputnik Беларусь
Інфаграфіка
Каляндар выхадных і святочных дзён у 2018 годзе ў Беларусі

Так, доўгі працоўны тыдзень чакае беларусаў з 9 па 14 красавіка ўключна — выхадны дзень з суботы перанеслі на панядзелак 16-га красавіка, а 17-га красавіка аб'яўлены выхадны з-за Радаўніцы.

Таксама "шасцідзёнка" будзе і з 23 па 28 красавіка — выхадны дзень з суботы пераносяць на панядзелак 30 красавіка. Першага мая прыпадае на аўторак — у гэты дзень таксама абвешчаны дзяржаўны выхадны.

Кіраўнікі арганізацый і ўстаноў могуць прытрымлівацца іншага працоўнага графіка, аднак большасць беларусаў будзе працаваць менавіта па зацверджаным Саўмінам календары.

Стужка навiн
0