Адзін студэнт-бюджэтнік абыходзіцца дзяржаве ў $1500 штогод

© Sputnik / Виктор ТолочкоСтудэнт каля дошкі, архіўнае фота
Студэнт каля дошкі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За пяцігадовы тэрмін навучання студэнта-бюджэтніка дзяржава траціць у сярэднім 15 тысяч рублёў.

МІНСК, 30 сак — Sputnik. Студэнт-бюджэтнік у сярэднім абыходзіцца дзяржаве ў тры тысячы рублёў у год, распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Сяргей Каспяровіч.

Абітурыенты перад уступным іспытам, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Пачалася ўступная кампанія ў Беларусі

Кожны год вясной зноў для многіх студэнтаў-бюджэтнікаў востра становіцца пытанне будучага размеркавання — у яго ёсць як праціўнікі, так і прыхільнікі. На думку Каспяровіча, размеркаванне — гарантаванае працаўладкаванне і магчымасць напрацаваць вопыт, а дзяржава на падрыхтоўку спецыяліста траціць немалыя грошы.

"Сумы вар'іруюцца, але ў сярэднім студэнт абыходзіцца бюджэту мінімум у 3 тысячы рублёў штогод. За пяцігадовы тэрмін навучання — адпаведна ў 15 тысяч рублёў. У некаторых выпадках, напрыклад, калі казаць пра медыцынскія спецыяльнасци, гэта можа быць 20 тысяч рублёў і больш", — распавёў Каспяровіч у інтэрвію "Народнай газеце".

З такімі словамі, упэўнены Каспяровіч, цалкам натуральным з'яўляецца тое, што дзяржава мае права настойваць на тым, каб чалавек адпрацаваў пэўны перыяд часу.

"Але што важна — гэта робіцца з адначасовым прадастаўленнем яму цэлага шэрагу сацыяльных ільгот і гарантый", — дадаў прадстаўнік Міністэрства адукацыі.

Улічваючы колькасць прэферэнцый для маладых спецыялістаў, Каспяровіч не згодны з тым, што размеркаванне "выглядае як кабала". Паводле яго слоў, падтрымка дзяржавы асабліва актуальная цяпер.

Віцэ-прэм'ер Васіль Жарко напачатку гэтага года заяўляў аб неабходнасці давесці  размеркаванне выпускнікоў-бюджэтнікаў да 100% ўзроўню — ён выступіў супраць так званых "вольных дыпломаў" і заклікаў знаходзіць маладым спецыялістам першыя працоўныя месцы больш актыўна.

Стужка навiн
0