Паступіць будзе больш складана: універсітэты публікуюць планы прыёму на 2018 год

© Sputnik / Виктор ТолочкоАбітурыенты здаюць пробнае ЦТ
Абітурыенты здаюць пробнае ЦТ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Колькасць месцаў у беларускіх універсітэтах скарэктаваная - напрыклад, у ДІКСТ БДУ зусім не засталося бюджэтных месцаў.

Да ўступнай кампаніі гэтага года застаецца ўсё менш: ёй ужо афіцыйна даў старт прэзідэнт, а ўсяго праз два месяцы абітурыенты будуць здаваць цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ). У канцы сакавіка пачалі з'яўляцца і дадзеныя аб планах прыёму на 2018-ы.

Студэнты ў аўдыторыі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Скарачаць колькасць ВНУ ў Беларусі пакуль не будуць

Нагадаем, раней чыноўнікі заяўлялі пра планы прыкметна скараціць набор у ВНУ па шэрагу спецыяльнасцяў — у тым ліку юрыдычных і эканамічных. Як змяніліся кантрольныя лічбы прыёму, вывучыў Sputnik.

БДУ — у суме на 190 чалавек менш

Лічбы прыёму ў галоўны ўніверсітэт краіны ў 2018-м у параўнанні з мінулым годам змяніліся, аднак нязначна: на велізарны ВНУ колькасць месцаў стала менш усяго на 190 чалавек.

Так, у суме БДУ плануе набраць 5142 студэнтаў, з іх 2122 чалавекі — на бюджэт дзённага аддзялення. На платную форму навучання выдзелена 1850 месцаў, на завочную платную — 944 чалавекі, завочную бюджэтную — 226. У магістратуру ў галоўную ВНУ краіны набяруць да 642 чалавек на вочную бюджэтную форму, на завочную бюджэтную — да 70 чалавек.

Калі казаць пра юрыдычны факультэт, які маглі закрануць скарачэнні месцаў, то змены там таксама нязначныя: набяруць на два чалавекі менш на бюджэт і на аднаго — на платнае аддзяленне.

Эканамічны факультэт таксама практычна нічога не страціў: бюджэтнікаў будзе па-ранейшаму 33, а платнікаў — на 21 чалавек менш.

Централізаванае тэсціраванне ў Мінску, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
У Міністэрстве адукацыі вызначыліся з мінімальнымі баламі для ЦТ 2018

Цікава, што ў Дзяржаўным інстытуце кіравання і сацыяльных тэхналогій (ДІКСТ) БДУ і зусім не засталося бюджэтных месцаў — у мінулым годзе іх было 24. Скарацілі ў інстытуце і колькасць платных месцаў — на 72 чалавекі.

Закранула скарачэнне таксама Інстытут бізнэсу і менеджменту тэхналогій — бюджэтных месцаў таксама не засталося (было 12), а колькасць платных месцаў паменшылася на 11.

Па іншых факультэтах ВНУ змены не такія прыкметныя.

План прыёму ў БДУ у 2018 годзе можна паглядзець на сайце ВНУ.

БДУІР: па некаторых спецыяльнасцях — прыкметнае павелічэнне лічбаў

Кантрольныя лічбы ў БДУІР таксама не зведалі ў гэтым годзе прыкметных зменаў. Так, на пяць чалавек менш плануюць набраць на спецыяльнасць "Інжынерна-псіхалагічнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій", затое на 15 платнікаў больш — на "Праграмуемыя мабільныя сістэмы".

Прыкметна вырас план прыёму і на Факультэт інфармацыйных тэхналогій і кіравання — як на бюджэтнай форме навучання, так і на платнай.

Факультэт радыётэхнікі і электронікі ў цэлым крыху скараціў колькасць бюджэтных месцаў, аднак колькасць платных павялічылася. Нязначныя змены — і на іншых факультэтах універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

БДЭУ: змены нязначныя

Стаў вядомы ўжо і план прыёму і ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Так, калі ў мінулым годзе набіралі 890 бюджэтнікаў і 975 платнікаў на дзённае аддзяленне, то ў гэтым годзе кантрольныя лічбы — 880 і 970 адпаведна. Крыху змяніліся і лічбы па завочнай форме навучання.

Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (БДПУ), архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Чатыры беларускія ВНУ паднялі кошт навучання

Напрыклад, на факультэце менеджменту платных месцаў для дзённага аддзялення стала на 30 менш. Менш і месцаў для бясплатнай адукацыі — на пяць.

На пяць скарацілася колькасць месцаў для бясплатнай адукацыі на факультэце права БДЭУ, а на ўлікова-эканамічным універсітэце месцаў для платнікаў стала на 20 больш.

Лічбы па факультэце маркетынгу і лагістыкі, факультэце міжнародных эканамічных адносін і факультэце фінансаў і банкаўскай справы не змяніліся. Па некаторых іншых факультэтах змены ў БДЭУ нязначныя.

Ці закрануць змены іншыя ВНУ?

У першую чаргу беларускія чыноўнікі заяўлялі аб неабходнасці скарачаць колькасць месцаў на эканамічных і юрыдычных спецыяльнасцях — гэта павінна закрануць прыватныя ВНУ, якія ў большасці выпадкаў такіх спецыялістаў і рыхтуюць. Зрэшты, планы прыёму гэтымі ўстановамі адукацыі яшчэ не апублікаваныя.

Таксама яны не апублікаваныя і шэрагам іншых ВНУ — як рэспубліканскіх (БНТУ), так і рэгіянальных. Верагодна, месцы ў гэтых ВНУ на эканамічных і прававых спецыяльнасцях таксама могуць скараціць.

Стужка навiн
0