Вызначаны тэрміны правядзення ўступнай кампаніі ў ВНУ Беларусі

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкАбітурыенты, архіўнае фота
Абітурыенты, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прыём дакументаў на бюджэтныя і платныя месцы ў большасці беларускіх ВНУ пройдзе з 12 па 17 ліпеня.

МІНСК, 31 сак — Sputnik. Тэрміны ўступнай кампаніі зацвердзіла міністэрства адукацыі Беларусі пастановай ад 15 сакавіка.

Абітурыенты здаюць пробнае ЦТ - Sputnik Беларусь
Паступіць будзе больш складана: універсітэты публікуюць планы прыёму на 2018 год

Апублікаваная ў суботу пастанова называе тэрміны прыёму дакументаў, правядзення ўступных іспытаў для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт бюджэтных сродкаў і на платнай аснове, а таксама тэрміны залічэння абітурыентаў у 2018 годзе.

Адзін студэнт-бюджэтнік абыходзіцца дзяржаве ў $1500 штогод>>

Згодна з пастановай, прыём дакументаў на бюджэтныя і платныя месцы ў большасці ВНУ рэспублікі пройдзе з 12 па 17 ліпеня. Уступныя выпрабаванні будуць праводзіцца з 18 па 24 чэрвеня.

З 15 лістапада па 5 снежня будуць прымаць дакументы ад тых, хто паступае на завочную форму атрымання адукацыі ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю.

Пры гэтым у шэрагу ВНУ ўстаноўленыя iншыя тэрміны для прыёму дакументаў: у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС — з 12 па 31 ліпеня, у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў — з 12 ліпеня па 2 жніўня.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў старт уступнай кампаніі 2018 года. Указам кіраўніка дзяржавы была створана дзяржкамісія па кантролі за паступленнем у ВНУ і ССНУ, якую ўзначаліў віцэ-прэм'ер Жарко.

Ужо праз два месяцы абітурыенты будуць здаваць цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ). Раней чыноўнікі заяўлялі пра планы прыкметна скараціць набор у ВНУ па шэрагу спецыяльнасцяў — у тым ліку юрыдычных і эканамічных.

Стужка навiн
0