"Пояс Вітаўта" пакажуць на беларускай выставе ў Амане

Падпісацца
У экспазіцыі прадстаўлена культурная спадчына, якую набыла Беларусь дзякуючы кантактам з ісламскім светам на працягу стагоддзяў.

МІНСК, 3 кра – Sputnik. Выстава "Беларусь на скрыжаванні цывілізацый" адкрылася ў Нацыянальным музеі Амана 2 красавіка, пра гэта паведамлецца на сайце пасольства Беларусі ў Егіпце.

Самая каштоўная знаходка - цагліна з гербам князя Вітаўта, які захаваўся практычна цалкам. - Sputnik Беларусь
У Гродне знайшлі цэглу з гербам эпохі Вітаўта

Нацыянальны музей Амана адкрыўся ў 2016 годзе, і беларуская выстава – першая замежная, якую ён прымае ў сваіх сценах.

"Асноўная ідэя выставы — паказаць гістарычную сувязь Беларусі з ісламскім светам, бесканфліктнае суіснаванне беларусаў з прадстаўнікамі розных мусульманскіх народаў, традыцыйную талерантнасць да ісламу ў Беларусі", — паведамілі ў пасольстве.

У экспазіцыі прадстаўлена культурная спадчына, якую набыла Беларусь дзякуючы кантактам з ісламскім светам на працягу стагоддзяў: драхмы, знойдзеныя ў сярэднявечных беларускіх скарбах, "Пояс Вітаўта" як сімвал сувязі з татарамі, рукапісныя кнігі, паштоўкі, усходнія ўпрыгожванні. Таксама на выставе экспануюцца матэрыялы аб сяброўскіх адносінах Беларусі і Султаната Аман, якія адлюстроўваюць адкрыццё ў 2016 годзе новай саборнай мячэці ў Мінску.

Аманскую аўдыторыю таксама пазнаёмяць з культурай Беларусі: ва ўводнай частцы выставы прадстаўлены традыцыйны народны касцюм з калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Беларуская экспазіцыя арганізавана Нацыянальным гістарычным музеем Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Егіпце.

Выстава будзе доўжыцца па 4 ліпеня 2018 года.

Стужка навiн
0