Відэа

Аліса вядзе не туды: выяўленая памылка ў галасавым памочніку "Яндэкса"

Падпісацца
У працы галасавога памочніка "Аліса" выявіўся непрыемны баг. Глядзіце на відэа, як можа памыліцца віртуальны асістэнт.

"Алісу" папрасілі пазначыць адлегласць ад Мінска да Рыма, аднак галасавы памочнік накіраваў карыстальніка ў горад Абуджу, які з'яўляецца сталіцай Нігерыі.

Алергія, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Навігатар для алергікаў: Яндэкс прадставіў карту пылку

"Дарога ад Мінска да Абуджы зойме 113 гадзін 32 хвіліны на аўтамабілі", — няўхільна адказваў памочнік на адно і тое ж пытанне аб колькасці кіламетраў паміж беларускай і італьянскай сталіцамі і то дадаваў, то адымаў пару хвілін.

У той жа час адлегласці паміж іншымі гарадамі асістэнт паказваў дакладна.

"Аліса" ўпершыню была выпушчаная мінулай восенню і працуе як на прыладах, якія падтрымліваюць iOS і Android, так і на Windows. Памылкі ў працы галасавога памочніка цалкам магчымыя, паколькі ён яшчэ знаходзіцца ў працэсе распрацоўкі.

Стужка навiн
0