Сусветныя зоркі і велікодныя мерапрыемствы: куды пайсці ў выхадныя ў Мінску

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкВялікодны куліч
Вялікодны куліч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Канцэрт з сусветнымі зоркамі, мноства велікодных мерапрыемстваў і інтэлектуальная гульня за горадам - самае цікавае на будучых выхадных.

У выхадныя тэмпература ў горадзе падымецца да шаснаццаці градусаў і дажджоў не абяцаюць. Правесці дома такія цёплыя выхадныя — недаравальна, тым больш, калі ў Мінску адбываецца столькі ўсяго цікавага: канцэрты, сямейныя велікодныя мерапрыемствы, бясплатная інтэлектуальная гульня за горадам, кірмаш з дызайнерскімі рэчамі і не толькі.

Шукайце самыя цікавыя падзеі 7-8 красавіка ў традыцыйнай падборцы Sputnik.

Канцэрты

У "Мінск-Арэне" ў нядзелю пройдзе канцэрт HOT&TOP Europa Plus T: выступяць больш за 30 вядомых выканаўцаў, трэкі якіх даўно не сходзяць з першых радкоў топавых чартаў. У іх ліку — Kadebostany, "Время и Стекло", Burito, ALEKSEEV, Kokab, Arilena Ara, Slider & Magnit, Shanguy і многія іншыя.

Спецыяльнага госця ўсё яшчэ трымаюць у сакрэце; акрамя якаснага гуку арганізатары абяцаюць таксама ўражлівае светлавое афармленне. Кошт наведвання — 40,5-145,5 рублёў.

У сталічным клубе Re:Public увечары ў суботу выступіць сімфанічны красовер Damage String. Абяцаюць незабыўнае рок-шоу: наведвальнікі змогуць пачуць шэдэўры сусветнай рок-сцэны ў асаблівай сімфанічнай інтэрпрэтацыі ці нешта абсалютна новае. Кошт квіткоў — ад 15 да 30 рублёў.

У вялікай зале КЗ Мінск 7 красавіка пройдзе чацвёртая гульня 1/8 фіналу Тэлевізійнай Міжнароднай Лігі КВЗ — пачаўся новы сезон. На сцэне сустрэнуцца каманды шырокага спектру: ад Уладзівастока да Казахстана і ад Мінска да Навасібірска. Квіток абыйдзецца ў 12-42 рублі.

Бясплатная інтэлектуальная гульня ў "Шышках"

У загарадным комплексе "Шышкі" ў суботу можна будзе паўдзельнічаць у інтэлектуальнай гульні, якую правядзе ўдзельнік гульняў вышэйшай лігі, а таксама трэнер і арбітр Міжнароднай асацыяцыі інтэлектуальных каманд. Затым ўсіх гасцей чакаюць пачастункі ад мясцовага шэф-кухара.

Татальны дыктант у Мінску, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Напісаць "Татальны дыктант" можна будзе на 4 пляцоўках у Мінску

Пяць хвілін на сцэне для любога жадаючага

У суботу ў культурным цэнтры "Корпус" пройдзе ўжо трэцяя "пяціхвілінка": кожны зможа выйсці на сцэну з вершамі, песнямі, скокамі, камедыямі, трагедыямі, апавяданнямі з рэальнага жыцця і ўсім, што душы заўгодна. Можна і проста паглядзець. Кошт удзелу — 3 рублі.

Гастранамічны фестываль у кавярнях Мінска

"Gastrofest. Кіно" ў дваццаці сталічных установах працягваецца. Кухары падрыхтавалі для гасцей спецыяльныя гастрасэты па матывах любімых кінафільмаў: хтосьці выбраў савецкую класіку, хтосьці — сучасныя блокбастары, але ўсё абяцаюць здзівіць крэатыўнай падачай і смачнай ежай. Усе сэты прапанаваныя па адзінам кошце ў 24 рублі.

Кірмаш з дызайнерскімі рэчамі

У ТРЦ "Скала" ў выхадныя зноў даступны для наведвання кірмаш "Гарошак Маркет". Тут можна знайсці аўтарскія падарункі — упрыгажэнні, цацкі, нататнікі, інтэр'ерныя дробязі, свечкі, мыла іншыя штучкі. Уваход на кірмаш свабодны.

Велікодныя мерапрыемствы для дзяцей

У забаўляльным цэнтры аквапарку "Лебяжий" у суботу пройдзе бясплатная "KAZочная пасха": дзяцей запрашаюць на майстар-клас па вырабе традыцыйнага падарунка. Пройдзе вясенняя анімацыйная праграмабудзе даступная тэматычная фотазона.

© PixabayВелікодныя яйкі
Пасхальные яйца - Sputnik Беларусь
Велікодныя яйкі

У Цэнтр актыўнага даўгалецця ў той жа дзень клічуць на квэст "Пошук велікодных скарбаў". Абяцаюць конкурсы, загадкі, музычныя гульні, маляванне на вадзе (і перанос малюнка на велікодныя яйкі), пачастункі. Кошт — ад 20 да 45 рублёў на сям'ю.

У цэнтры Family Сlub можна паўдзельнічаць у велікодным майстар-класе. Тут за 8 рублёў раскажуць і пакажуць як фарбаваць і дэкараваць велікодныя яйкі і пячы самыя смачный булачкі-кулічы.

Выставы: віртуальная рэальнасць і жывыя палотны

У ТРЦ Galleria Minsk на тыдні адчынілася новая сямейная выстава "Свет будучыні". Тут дзейнічае больш за 40 гульнявых зон з апошнімі навуковымі распрацоўкамі, якія можна ўбачыць і выпрабаваць, даступныя інавацыйныя цацкі, экскурсаводы-робаты, шлемы віртуальнай рэальнасці і многае іншае. Білет каштуе 6-12 рублёў (ёсць больш выгадныя сямейныя прапановы).

Нагадаем, што на працягу ўсіх выхадных у ГЦ Dana Mall працуе інтэрактыўная выстава Future Live: за 10-18 рублёў на свет прапануюць зірнуць у акулярах віртуальнай рэальнасці. А ў ангары Ok16 працягваецца мультымедыйная выстава-шоу "Імпрэсіянізм.LIVE" з сотні "жывых" карцін са спецэфектамі (квіток абыйдзецца ў 5-12 рублёў).

Новыя фільмы

Традыцыйна ў чацвер у пракат выйшла некалькі кінапрэм'ер. Увесь уікэнд у большасці кінатэатраў горада будуць даступныя такія карціны, як дэтэктыўныя трылеры "Гогаль. Вій" і "Вінчэсцер. Дом, які пабудавалі прывіды", крымінальныя баевікі "Прага смерці" і "Аперацыя "Шаравая маланка", а таксама драма "Марыя Магдаліна".

А ў кінатэатры "Піянер" (вул. Энгельса, 20) на тыдні стартаваў Фестываль японскага кіно, які працягнецца да канца тыдня.

Стужка навiн
0