Бясплатны Wi-Fi з'явіцца на трох маршрутах беларускай чыгункі

© Photo : БЖД / Александр БачилоЦягнік Мінск-Вільнюс
Цягнік Мінск-Вільнюс - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Скарыстацца Wi-Fi змогуць абаненты ўсіх беларускіх мабільных аператараў.

МІНСК, 9 кра — Sputnik. Бесправадны інтэрнэт з'явіцца ў цягніках чыгункі на трох маршрутах — на дызелях рэгіянальных ліній бізнес-класа "Мінск-Пасажырскі — Полацк" і "Мінск-Пасажырскі — Ліда", а таксама ў цягніку "Мінск-Пасажырскі — Вільнюс". Пасля перасячэння беларуска-літоўскай мяжы бесправадны інтэрнэт даступны не будзе.

Станцыя метро Купалаўская - Sputnik Беларусь
Wi-Fi з'явіцца на дзвюх станцыях метро

"Для падлучэння да сеткі Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi неабходна прайсці рэгістрацыю. Код доступу будзе высланы пасажырам пры дапамозе SMS на нумар мабільнага тэлефона", — распавялі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.

Пастаўшчыком паслугі стала кампанія velcom, аднак Wi-Fi будзе даступны абанентам усіх беларускіх мабільных аператараў.

Упершыню паслуга бясплатнага доступу да інтэрнэту па тэхналогіі Wi-Fi з'явілася ў жніўні 2016 года ў цягніках міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, якія курсуюць па маршруце Мінск-Гомель.

Яшчэ больш Wi-Fi

У Мінску плануюць запусціць Wi-Fi на станцыях метро "Купалаўская" і "Кастрычніцкая". Таксама прадугледжана магчымасць абсталявання кропак доступу Wi-Fi у наземным транспарце, у прыватнасці на аўтобусным маршруце, які злучае Нацыянальны аэрапорт Мінск з горадам.

А ў маі паслуга бесправаднога доступу да сеткі з'явілася і ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, але час доступу абмежаваны трыма гадзінамі.

Стужка навiн
0