БДУ чакае рэарганізацыя: два інстытуты аб’яднаюць

© Sputnik / Виктор ТолочкоСтудэнцкая аудыторыя ў БДУ
Студэнцкая аудыторыя ў БДУ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Замест Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій і Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій будзе створаны Інстытут бізнесу.

МІНСК, 10 кра — Sputnik. Інстытут бізнесу будзе створаны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце шляхам аб'яднання ІБМТ і ДІКСТ БДУ, такое рашэнне аднагалосна прынялі члены Савета ўніверсітэта.

Абітурыенты здаюць пробнае ЦТ - Sputnik Беларусь
Паступіць будзе больш складана: універсітэты публікуюць планы прыёму на 2018 год

Беларускія чыноўнікі ў мінулым годзе заняліся праблемай дублявання спецыяльнасцяў у розных ВНУ і факультэтах, пасля чаго лічбы прыёму ва ўніверсітэты былі некалькі адкарэктаваныя. Акрамя таго, выявілі дубляванне спецыяльнасцяў і ўнутры комплексу галоўнай ВНУ краіны — у кіраўніцтве БДУ ўпэўненыя, што гэта ўплывае на канкурэнтаздольнасць адукацыі.

У межах барацьбы з дубляваннем функцый і спецыяльнасцяў у БДУ вырашылі аб'яднаць два інстытуты эканамічнага профілю — Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій (ІБМТ) і Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій (ДІКСТ). Замест іх будзе створаны Інстытут бізнесу.

"На савеце БДУ было адзначана, што ІБМТ і ДІКСТ развіваліся паралельна, але іх дзейнасць грунтавалася на розных канцэпцыях. Наспела неабходнасць выбудоўвання адзінай стратэгіі развіцця бізнес-адукацыі ў БДУ і ўнутраная канкурэнцыя тут абсалютна непрымальная", — пазначана на сайце ВНУ.

Адзін студэнт-бюджэтнік абыходзіцца дзяржаве ў $1500 штогод>>

Магчымыя праблемы і перавагі аб'яднання абмяркоўваліся на Саветах саміх Інстытутаў, пазней пытанні быў выведзены і на ўзровень Савета БДУ.

"Аб'яднанне інстытутаў ўзмоцніць бізнэс-адукацыю ў Беларусі і створыць магутны аналаг вышэйшай школы эканомікі, якая маецца ў многіх элітарных універсітэтах свету", — упэўнены рэктар Андрэй Кароль.

Ужо ў гэтым годзе ІБМТ і ДІКСТ пазбавіліся бюджэтных месцаў пры наборы абітурыентаў — там засталіся выключна платныя месцы. Акрамя іх, у рамках БДУ функцыянуе і эканамічны факультэт, які часткова таксама перасякаўся з інстытутамі.

Стужка навiн
0