МІНСК, 12 кра — Sputnik. Праграмы навучання па IT-спецыяльнасцях павінны змяняць пры ўдзеле заказчыкаў кадраў — кампаній высокатэхналагічнай сферы, заявіў міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка.
У гэтым навучальным годзе больш за 20 тысяч чалавек атрымліваюць вышэйшую адукацыю на першай ступені па IT-спецыяльнасцях, штогадовы выпуск такіх у апошнія гады павялічыўся да сямі тысяч. Міністр ужо заявіў пра гатоўнасць карэктаваць лічбы прыёму ў ВНУ для будучых "айцішнікаў" і павялічыць іх.
Карпенка заклікаў больш актыўна ўключацца ў працу з моладдзю і саміх заказчыкаў кадраў — IT-кампаніі.
"Для падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне IT-тэхналогій асабліва важныя гнуткасць і практыка-арыентаванасць навучання. Пры гэтым аператыўнае змяненне вучэбна-праграмнай дакументацыі з выкарыстаннем лепшых прыкладаў і міжнародных практык ўніверсітэтамі павінна ажыццяўляцца з абавязковым удзелам заказчыка кадраў, высокатэхналагічных перадавых прадпрыемстваў, IT-кампаній", — адзначыў міністр.
Па словах кіраўніка міністэрства адукацыі, адпаведныя падыходы замацаваны ў новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі, які ў гэтым годзе будзе ўнесены на разгляд парламентарыямі.
Плануе ведамства таксама пашыраць ўдзел супрацоўнікаў IT-кампаній у рабоце дзяржаўных камісій, якія ацэньваюць дыпломныя праекты і госэкзамены ў выпускнікоў. Таксама неабходна, упэўнены Карпенка, займаецца і павышэннем ўзроўню выкладчыкаў на адпаведных спецыяльнасцях.