МАЗы на "Белшыне" скончылі "Золата Кагана" ў пяцёрцы лепшых

© Photo : Facebook / МАЗ-СПОРТавтоЭкіпаж каманды "МАЗ-СПОРТаўта" на этапе Кубка Расіі "Золата Кагана"
Экіпаж каманды МАЗ-СПОРТаўта на этапе Кубка Расіі Золата Кагана - Sputnik Беларусь
Беларускія каміёны ўпершыню выкарыстоўвалі ў гонках гуму, падрыхтаваную адмыслова для іх бабруйскімі шыннікамі.

МІНСК, 15 кра — Sputnik. Два экіпажы каманды "МАЗ-СПОРТаўта" скончылі этап Кубка Расіі "Золата Кагана" ў пяцёрцы лепшых, паведаміла прэс-служба.

МАЗ на этапе ралі Золата Кагана - Sputnik Беларусь
МАЗы ўвайшлі ў топ-10 па выніках другога дня "Золата Кагана"

Першыя тры месцы ў заліку грузавікоў занялі гоншчыкі "КАМАЗ-МАЙСТАР", пераможцам стаў Андрэй Каргінаў. Эдуард Нікалаеў на "Чорным рыцары" стаў другім, трэцяе месца — у Дзмітрыя Сотнікава.

Услед за расіянамі ў топ-5 размясціліся Сяргей Вязовіч і Аляксей Вішнеўскі. Абодва беларускія экіпажы ў ходзе трохдзённай гонкі ў Астраханскай вобласці сутыкнуліся з невялікімі тэхнічнымі праблемамі і пару разоў збіліся з курсу, прычым не заўсёды па сваёй віне. Але кіраўнік "чырвоных зуброў" адзначыў, што на гэтым этапе каманды не ставілі перад сабой высокія мэты.

"Мы праводзілі шэраг эксперыментаў, з-за чаго на высокі вынік не разлічвалі", — сказаў Вязовіч.

Адным з эксперыментаў была гума "Белшына", яе МАЗы выкарыстоўвалі ў гонцы замест Michelin, у якую каміёны "абуваліся" раней. Каманда адзначае, што тры трэніровачныя дні і ўсю дыстанцыю этапу беларускія каміёны праехалі на адным камплекце, не выкарыстоўвалі нават запасныя колы.

Цяпер МАЗы чакае падрыхтоўка да ралі-рэйду "Шаўковы шлях", які 15 ліпеня стартуе з кітайскага Сіаня і завершыцца 29 ліпеня ў Маскве.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі