Фота

Сalifornication пад Лагойскам: лыжнікі і сноўбардысты закрылі сезон

Падпісацца
Легендарны Сalifornication праз чатыры гады перапынку прайшоў у лыжным комплексе "Лагойск": лыжнікі і сноўбардысты завяршылі зімовы сезон скачкамі з трампліну ў басейн.

Гэта доўгачаканая падзея для ўсіх аматараў экстрэмальных відаў спорту, у якой могуць прыняць удзел як прафесіяналы, так і пачаткоўцы. Для шматлікіх "каліфарняк" — не проста спаборніцтва, а добрая нагода пацешыцца з сябрамі і адарвацца. Вясна, яркае цёплае сонца і дзесяткі людзей у вар'яцкіх касцюмах — усё спрыяла выдатнаму настрою.

Пераможцаў вызначылі ў трох намінацыях: лепшы трук, лепшы касцюм і лепшае падзенне. Журы ацэньвала ўдзельнікаў па 100-бальнай сістэме. Дарэчы, адным з членаў журы была алімпійская чэмпіёнка Ала Цупер, таму, нягледзячы на відавочную несур'ёзнасць конкурсу, удзельнікі імкнуліся здзівіць і яе.

© Sputnik / Марина СеребряковаПершая група ўдзельнікаў рыхтуецца да старту.
Першая група ўдзельнікаў рыхтуецца да старту. - Sputnik Беларусь
1/14
Першая група ўдзельнікаў рыхтуецца да старту.
© Sputnik / Марина СеребряковаВясна трывала заняла свае пазіцыі і дала доўгачаканае цяпло, але для добрага разгону ўсё-ткі патрэбен снег. Ён быў у адмысловым дэфіцыце.
Вясна трывала заняла свае пазіцыі і дала доўгачаканае цяпло, але для добрага разгону ўсё-ткі патрэбен снег. Ён быў у адмысловым дэфіцыце. - Sputnik Беларусь
2/14
Вясна трывала заняла свае пазіцыі і дала доўгачаканае цяпло, але для добрага разгону ўсё-ткі патрэбен снег. Ён быў у адмысловым дэфіцыце.
© Sputnik / Марина СеребряковаПа правілах з'ехаць з трампліна можна не толькі на сноўбордзе ці лыжах, а на чым заўгодна.
Па правілах з'ехаць з трампліна можна не толькі на сноўбордзе ці лыжах, а на чым заўгодна. - Sputnik Беларусь
3/14
Па правілах з'ехаць з трампліна можна не толькі на сноўбордзе ці лыжах, а на чым заўгодна.
© Sputnik / Марина СеребряковаУ спаборніцтвах з радасцю прымалі ўдзел юныя спартсмены.
У спаборніцтвах з радасцю прымалі ўдзел юныя спартсмены. - Sputnik Беларусь
4/14
У спаборніцтвах з радасцю прымалі ўдзел юныя спартсмены.
© Sputnik / Марина СеребряковаАрганізатары абяцалі прызы ўсім канкурсантам, таму што вырашыцца скокнуць у халодную ваду - ужо адважны ўчынак.
Арганізатары абяцалі прызы ўсім канкурсантам, таму што вырашыцца скокнуць у халодную ваду - ужо адважны ўчынак. - Sputnik Беларусь
5/14
Арганізатары абяцалі прызы ўсім канкурсантам, таму што вырашыцца скокнуць у халодную ваду - ужо адважны ўчынак.
© Sputnik / Марина СеребряковаТых, хто прызямліўся ў басейн, адразу выцягвалі з дапамогай выратавальнага круга і вяровак.
Тых, хто прызямліўся ў басейн, адразу выцягвалі з дапамогай выратавальнага круга і вяровак. - Sputnik Беларусь
6/14
Тых, хто прызямліўся ў басейн, адразу выцягвалі з дапамогай выратавальнага круга і вяровак.
© Sputnik / Марина СеребряковаУдзельнікі маглі паказаць не толькі сваю спартыўную падрыхтоўку, але і крэатыўныя касцюмы.
Удзельнікі маглі паказаць не толькі сваю спартыўную падрыхтоўку, але і крэатыўныя касцюмы. - Sputnik Беларусь
7/14
Удзельнікі маглі паказаць не толькі сваю спартыўную падрыхтоўку, але і крэатыўныя касцюмы.
© Sputnik / Марина СеребряковаТак, на Сalifornication была заўважана Лілу з фільма "Пяты элемент".
Так, на Сalifornication была заўважана Лілу з фільма Пяты элемент. - Sputnik Беларусь
8/14
Так, на Сalifornication была заўважана Лілу з фільма "Пяты элемент".
© Sputnik / Марина СеребряковаНекаторыя спартсмены вырашылі абмінуць кропку адрыву і пракаціцца на сноўбордзе па воднай роўнядзі. Выходзіла эфектна і з вялікай колькасцю пырскаў.
Некаторыя спартсмены вырашылі абмінуць кропку адрыву і пракаціцца на сноўбордзе па воднай роўнядзі. Выходзіла эфектна і з вялікай колькасцю пырскаў. - Sputnik Беларусь
9/14
Некаторыя спартсмены вырашылі абмінуць кропку адрыву і пракаціцца на сноўбордзе па воднай роўнядзі. Выходзіла эфектна і з вялікай колькасцю пырскаў.
© Sputnik / Марина СеребряковаХтосьці вырашыў здзівіць журы каляровымі фарбамі.
Хтосьці вырашыў здзівіць журы каляровымі фарбамі. - Sputnik Беларусь
10/14
Хтосьці вырашыў здзівіць журы каляровымі фарбамі.
© Sputnik / Марина СеребряковаА хтосьці нават каляровым дымам.
А хтосьці нават каляровым дымам. - Sputnik Беларусь
11/14
А хтосьці нават каляровым дымам.
© Sputnik / Марина СеребряковаМаксімальна засяроджаны Пікачу ў палёце.
Максімальна засяроджаны Пікачу ў палёце. - Sputnik Беларусь
12/14
Максімальна засяроджаны Пікачу ў палёце.
© Sputnik / Марина СеребряковаЗ-за таго, што басейн надзіманы, лыжнікаў прасілі быць акуратнымі з палкамі падчас прызямлення.
З-за таго, што басейн надзіманы, лыжнікаў прасілі быць акуратнымі з палкамі падчас прызямлення. - Sputnik Беларусь
13/14
З-за таго, што басейн надзіманы, лыжнікаў прасілі быць акуратнымі з палкамі падчас прызямлення.
© Sputnik / Марина СеребряковаЗлыдзень з вядомага фільма жахаў вырашыў трохі развеяцца.
Злыдзень з вядомага фільма жахаў вырашыў трохі развеяцца. - Sputnik Беларусь
14/14
Злыдзень з вядомага фільма жахаў вырашыў трохі развеяцца.
Стужка навiн
0