Акадэмія навук арганізуе майстар-класы для маладых навукоўцаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоАкадэмія навук Беларусі
Акадэмія навук Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Удзельнікам раскажуць, як атрымаць стыпендыю, прэмію ці грант і апублікаваць навуковыя вынікі сваёй працы.

МІНСК, 18 кра — Sputnik. Фінансаванне навукі стане адной з тэмаў школы маладых навукоўцаў, якая пройдзе ў беларускай сталіцы з 29 мая па 1 чэрвеня, паведамілі ў Нацыянальнай акадэміі навук.

Навуковец у лабараторыі - Sputnik Беларусь
Грошы ў навуку: за што будуць прэміраваць навукоўцаў

Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у лекцыях, семінарах, майстар-класах і практычных занятках, паслухаць выступы вядучых спецыялістаў акадэміі і задаць свае пытанні.

Сярод галоўных тэм школы — фінансаванне навукі, магчымасці атрымання стыпендый, прэмій і грантаў, міжнароднае супрацоўніцтва, публікацыя навуковых вынікаў, падрыхтоўка і абарона навуковых дысертацый і многае іншае.

Адзінае абмежаванне для жадаючых — гэта ўзрост: да ўдзелу запрашаюцца маладыя навукоўцы да 35 гадоў, у тым ліку магістранты і аспіранты.

Усім, хто жадае павучыцца, неабходна запоўніць заяўкі на сайце акадэміі да 7 мая. Колькасць месцаў абмежаваная, таму арганізатары пакінулі за сабой права адбіраць удзельнікаў. Шчасліўчыкі атрымаюць пісьмо-пацверджанне да 20 мая, а пасля завяршэння навучання — спецыяльны сертыфікат.

Заняткі будуць праходзіць у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа, удзел бясплатны.

Стужка навiн
0