МІНСК, 19 кра — Sputnik. Беларускія турысты змогуць да 30 дзён знаходзіцца без візы на востраве Хайнань у Кітаі з 1 мая, паведамілі кітайскія ўлады.
"Пачынаючы з 1 мая 2018 года, у дачыненні да турыстаў з 59 дзяржаў будзе прымяняцца бязвізавая палітыка ў рамках падтрымкі і ўсебаковага паглыблення палітыкі рэформаў і адкрытасці ў правінцыі Хайнань", — гаворыцца ў заяве дзяржаўнага міграцыйнага ўпраўлення Кітая, распаўсюджанага мясцовымі СМІ.
Сярод краін, на грамадзян якіх будзе распаўсюджвацца бязвізавая палітыка, — Беларусь, Расія, Вялікабрытанія, Францыя, Украіна, Італія, Грэцыя і іншыя.
Адзначаецца, што новыя ўмовы закранаюць як турыстычныя групы, так і падарожнікаў, якія вырашылі адправіцца на востраў самастойна.
Раней візы для беларусаў адмяніў аўтаномны кітайскі раён Ганконг. Пры гэтым за аднаразовую візу ў кантынентальны Кітай прыйдзецца заплаціць 30 долараў ЗША.