Відэа

Футбол: Віталь Кутузаў правёў адкрыты ўрок па італьянскай сістэме

Падпісацца
У сталічных школах з'явіліся першыя футбольныя падрыхтоўчыя класы да "Інтэр Акадэміі ФШМ-Мінск", дзе дзеці змогуць займацца спортам па перадавых еўрапейскіх методыках. Глядзіце на відэа каментар вядомага беларускага футбаліста Віталя Кутузава.

У сярэдзіне сакавіка ў Беларусі італьянскі футбольны клуб "Інтэр" адкрыў акадэмію, заключыўшы пагадненне з мінскай школай Мікалая Мурашкі. 20 красавіка ў Мінску ў сярэдняй школе №19 пачаў працаваць першы падрыхтоўчы клас да "Інтэр Акадэміі".

Прэс-канферэнцыя ў футбольнай школе Мікалая Мурашкі - Sputnik Беларусь
Беларускіх дзяцей будуць вучыць футболу па італьянскай сістэме

Першы занятак фізкультурай у новым фармаце правёў вядомы беларускі футбаліст Віталь Кутузаў, які прыбыў спецыяльна з Італіі, каб пазнаёміць юных футбалістаў і іх бацькоў з асаблівасцямі падрыхтоўкі па італьянскай сістэме.

"Мэта — дапамагчы дзецям зразумець, ці любяць яны футбол, дапамагчы ім палюбіць футбол. Дапамагчы і бацькам накіраваць сваіх дзяцей у патрэбнае рэчышча", — сказаў Кутузаў.

Па словах экс-футбаліста, калі дзецям спадабаецца гульня, яны прыйдуць ў прафесійную дзіцяча-юнацкую спартыўную школу, якая дапаможа ім расці далей.

"Калі ў нас атрымаецца зарадзіць у дзецях любоў, у нас атрымаюцца вялікія зоркі і вялікія футбалісты", — сказаў на заканчэнне Кутузаў.

Кутузаў са сваім спартовым ток-шоу "90 пытанняў аб футболе" наведае мінскія школы, дзе плануецца адкрыць класы. Усяго да 1 верасня ў сталіцы збіраюцца адкрыць 30 падобных класаў.

Стужка навiн
0