Мясцовыя дарогі ў Беларусі прывядуць у парадак да 2020 года

© Sputnik / Игорь Агеенко / Перайсці ў медыябанкДарожныя работы, архіўнае фота
Дарожныя работы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі падчас размовы з дэпутатамі нагадаў, што Беларусь з'яўляецца транзітнай краінай і што прыйшоў час заняцца мясцовымі дарогамі.

МІНСК, 25 кра — Sputnik. Мясцовыя дарогі прывядуць у парадак да 2020 года, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні дэпутатаў пасля штогадовага паслання да народа і парламента.

Людзі на вуліцах Мінска, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
У 2020 годзе Беларусь павінна паўстаць абноўленай і прагрэсіўнай

Ён нагадаў, што Беларусь з'яўляецца транзітнай краінай, таму да нядаўняга часу ўпор быў зроблены на міжнародныя трасы. Іх паэтапна рэканструявалі, пашыралі. У наступным годзе будзе скончана дарога на Гродна.

"Да 2020 года мы ў асноўным скончым рамонт і аднаўленне мясцовых дарог. Я маю на ўвазе перш за ўсё сувязь абласных цэнтраў з раённымі і раёнаў — з аграгарадкамі", — сказаў прэзідэнт.

Паводле яго слоў, у некаторых рэгіёнах абновяць і дарогі ў вёсках. Для рэалізацыі гэтых задач распрацавана і ўжо прынятая адмысловая праграма. Фінансавацца яна будзе, у тым ліку, з рэспубліканскага бюджэту.

"У рэспубліканскім бюджэце фінансаванне вызначана. Трэба глядзець яшчэ на мясцовыя бюджэты. Шмат што можам зрабіць на месцы самі", — падкрэсліў прэзідэнт.

Стужка навiн
0