Рух па абноўленай Гродзенскай трасе адкрыюць да 7 лістапада

© Sputnik / Виктор ТолочкоАўтадарога Беларусі, архіўнае фота
Аўтадарога Беларусі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На гродзенскім участку трасы будуць абсталяваныя бяспечныя пешаходныя пераходы і веладарожкі, а таксама два падземныя пераходы для дзікіх жывёл.

МІНСК, 25 кра — Sputnik. Рух аўтатранспарту па абноўленым участку магістралі Мінск-Гродна будзе адкрыты да 7 лістапада, распавёў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Дзяшко.

Дарожныя работы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Мясцовыя дарогі ў Беларусі прывядуць у парадак да 2020 года

"І гэта крайні тэрмін. Сёння наладжванне дарожнага палатна, развязак, пуцеправодаў, мастоў вядзецца па графіку", — прыводзіць словы чыноўніка выданне "Гродзенская праўда".

Дзяшко распавёў, што працы на гродзенскім участку ідуць з апярэджаннем на 9 месяцаў. Згодна з кантрактам, заключаным з Сусветным банкам, канчатковы ўвод М6 планаваўся на ліпень 2019 года.

"Тым не менш, рух на ўсіх 120 кіламетрах гродзенскага ўчастка будзе адкрыты да 7 лістапада бягучага года. На наступны год пяройдуць толькі сезонныя працы", — адзначыў Дзяшко.

Акрамя тэрмінаў, кантракт з Сусветным банкам утрымліваў шэраг умоў да добраўпарадкавання магістралі. У выніку на гарадзенскім участку з'явяцца бяспечныя пешаходныя пераходы, веладарожкі, а таксама два падземныя перахода для дзікіх жывёл.

Адзін тунэль для пераходу лясных жывёл ужо пабудаваны ў Шчучынскім раёне, другі — у Іўеўскім раёне — зманціраваны, і зараз вядзецца яго наземнае перакрыцце.

Мяркуецца, што на 197-м кіламетры трасы таксама з'явіцца міграцыйны калідор для земнаводных.

Стужка навiн
0