Пешшу і на байдарцы: на мяжы з Польшчай адкрыўся пункт пропуску "Лясная"

© Sputnik / Антон КлимкоПрагулачны карабель, на якім у Беларусі прыбылі першыя бязвізавыя турысты
Прагулачны карабель, на якім у Беларусі прыбылі першыя бязвізавыя турысты - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да 1 кастрычніка турысты змогуць трапіць з Польшчы ў Беларусь пешшу, на веласіпедах ці нават пры дапамозе воднага транспарту.

МІНСК, 28 кра — Sputnik. Пункт пропуску "Лясная-Рудаўка" пачаў працаваць на беларуска-польскай мяжы, паведамілі ў суботу ў прэс-службе Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

Швецкі стол у санаторыі Беларусачка - Sputnik Беларусь
Бязвіз прыцягнуў еўрапейцаў у беларускія санаторыі

У пункце прымаюць турыстаў, якія вандруюць пешшу, на веласіпедах або пры дапамозе воднага транспарту.

У суботу, у першы дзень працы "Лясной", памежнікі збіраюцца сустрэць 15-ці тысячнага бязвізавага турыста, які наведае парк "Аўгустоўскі канал".

У ДПК мяркуюць, што ў 2018 годзе будзе назірацца істотны рост колькасці падарожнікаў з-за мяжы. Прагнозы звязаныя з тым, што час бязвізавага наведвання турыстычных зон Беларусі павялічаны да 10 сутак.

Працаваць пункт пропуску "Лясная" будзе да 1 кастрычніка гэтага года.

Па дадзеных выдання "Гродзенская праўда", з пачатку бягучага года Гродна і Гродзенскі раён наведалі без віз каля 13,5 тысяч турыстаў. Найбольшую цікавасць рэгіён выклікае ў жыхароў Літвы, Польшчы, Германіі і Латвіі. Толькі ў мінулыя выхадныя каля дзвюх тысяч замежнікаў наведалі абласны цэнтр і яго наваколле.

Стужка навiн
0