Спецыяльны гадзіннік да Дня Перамогі выпусцілі ў Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛімітаваная калекцыя гадзіннікаў ад Мінскага гадзіннікавага завода выпушчана адмыслова да 9 Мая
Лімітаваная калекцыя гадзіннікаў ад Мінскага гадзіннікавага завода выпушчана адмыслова да 9 Мая - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лімітаваная калекцыя аднастрэлачнікаў ад Мінскага гадзіннікавага завода выпушчана адмыслова да 9 Мая. У тонкасцях канструкцыі калібра гадзінніка з адной стрэлкай разбіраўся Sputnik.

Выпуск абмежаваных калекцый мемарыяльных гадзіннікаў стаў ужо добрай традыцыяй беларускіх майстроў, якія вырабляюць гадзіннікі. У гэты раз на Мінскім гадзіннікавым заводзе вырашылі аддаць даніну павагі подзвігу ветэранаў. З гэтай мэтай была выпушчаная лімітаваная калекцыя фірменных гадзіннікаў з адной стрэлкай. Як яны ўладкованыя, даведаўся карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік.

© Sputnik / Виктор ТолочкоСпецыяльна для гадзіннікаў зробленыя скураныя папружкі ручной работы
Специально для часов сделаны кожаные ремешки ручной работы - Sputnik Беларусь
Спецыяльна для гадзіннікаў зробленыя скураныя папружкі ручной работы

Сэрцам гадзінніка або калібрам, як кажуць прафесіяналы, стаў механізм 1801.1, які выпускаецца на Мінскім гадзіннікавым заводзе і ўсталёўваецца ва ўпадабаны многімі гадзіннік з адной стрэлкай.

Асаблівасцю айчыннага механізму з'яўляецца яго дакладнасць, ён выкананы з ужываннем пятнаццаці штучных рубінавых камянёў, што забяспечвае яго надзейнасць. Запас ходу у такога гадзінніка складае 38 гадзін.

Рарытэтныя мадэлі гадзіннікаў, выпушчаныя ў часы СССР - Sputnik Беларусь
Залатыя, медыцынскія, з вечным календаром: у Мінску паказалі лепшыя гадзіннікі

Спецыяльны гадзіннік да Дня Перамогі выкананы ў двух каляровых рашэннях: чорным і карычневым. Дызайн гадзінніка капіюе стыль "авіятараў", так называліся гадзіннікі, прызначаныя для ваенных лётчыкаў.

Цыферблат мае насяканні з ходам у дзесяць хвілін, а таксама дадатковы ўнутраны круг з лічбамі, што дазваляе лічыць сутачны ход гадзінніка.

Спецыяльна для гэтага гадзінніка зробленыя скураныя папружкі ручной работы. Усяго на Мінскім гадзіннікавым заводзе выраблена па 100 гадзіннікаў на кожнае каляровае рашэнне.

Задняя сценка гадзінніка выканана са сталі. На яе нанесеная гравіроўка з назвай калекцыі "73-я гадавіна Перамогі", а таксама парадкавы нумар гадзінніка ў калекцыі. У цэнтры размешчана выява помніка Воіну-вызваліцелю, які ўсталяваны ў Берліне.

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗадняя сценка гадзінніка выканана са сталі, на ёй размешчана гравіроўка з назвай калекцыі і парадкавы нумар гадзінніка
Задняя стенка часов выполнена из стали, на ней размещена гравировка с названием коллекции и порядковый номер часов - Sputnik Беларусь
Задняя сценка гадзінніка выканана са сталі, на ёй размешчана гравіроўка з назвай калекцыі і парадкавы нумар гадзінніка

Корпус гадзінніка пакрыты спецыяльным алмазападобным напыленнем, якое абараняе яго ад пашкоджанняў. Спецыяльныя ўласцівасці беларускага "ноу-хау" ў свой час былі пацверджаны спецыяльным сертыфікатам Нацыянальнай акадэміі навук.

Стужка навiн
0