Частку вежы Старога замка ў Гродне разбілі перфаратарам пры рэстаўрацыі

© Sputnik / Инна ГришукАконны праём над аркай уваходнай брамы значна пашырылі
Аконны праём над аркай уваходнай брамы значна пашырылі - Sputnik Беларусь
Гараджане звярнулі ўвагу, што пры рэканструкцыі гістарычнага помніку XVI стагоддзя выкарыстоўваюцца вельмі недалікатныя метады і інструменты.
ГРОДНА, 12 мая — Sputnik. Частку старадаўняй вежы над уязной аркай разабралі падчас рэканструкцыі Старога замка ў Гродне. Гараджан абурыў факт, што пры гэтым будаўнікі выкарыстоўвалі перфаратар, а частку старадаўніх будаўнічых матэрыялаў скідалі ў смецце.
Работы па разбору часткі сцяны старадаўняй вежы скончыліся 11 мая. Зараз у будынку канца XVI стагоддзя над уваходнай аркай з'явілася вялікая адтуліна, падобная на велізарны аконны праём. Яе памеры — прыкладна тры метры ў шырыню і каля пяці метраў у вышыню.
Уваходная вежа Старога замка да дэмантажу
Па праекце, у сцяне зрабілі вялікі праём для акна, якое было ў вежы над уваходнай аркай пры будаўніцтве замка архітэктарам Гучы ў канцы XVI стагоддзя. Праект узгоднены з Міністэрствам архітэктуры.
Праект рэстаўрацыі Гродненскага замка аўтарства Уладзіміра Бачкова - Sputnik Беларусь
Гісторык пра рэстаўрацыю Старога замка: гэта бязглуздзіца ў стылі Бачкова
"Армагедон зладзілі, па-іншаму нельга назваць. На вачах у мінакоў за некалькі гадзін узялі і разбамбілі палову сцяны. Мы ведалі, што тут будуць рабіць праём, але не думаў, што так брутальна", — распавёў гродзенскі гісторык і краязнаўца Мечыслаў Супрон, які выпадкова стаў сведкам дэмантажу.
Ён падкрэсліў, што сцяну разбіралі звычайныя будаўнікі, якія, хутчэй за ўсё, не маюць уяўлення аб метадах рэстаўрацыі гістарычных помнікаў.
"Учора гэтыя рабочыя дамы, кароўнікі, крамы будавалі, а сёння іх адправілі на Стары замак", — дадаў Супрон.
Стары замак у Гродне ўключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў першай катэгорыі і патрабуе больш беражлівых адносінаў. Але ў гродзенскіх будаўнікоў, занятых на рэстаўрацыі замка XVI стагоддзя, у ход ішлі перфаратары і рыдлёўкі, якімі частку пабітых будаўнічых матэрыялаў зграбалі ў коўш з будаўнічым смеццем.
Гродзенцаў абурыў брутальны падыход да дэмантажных работ гістарычнага помніка
"Праблема нават не ў перфаратарах, а ў падыходзе да рэстаўрацыі. У сусветнай практыцы прынята цаглінка за цаглінкай здымаць і даследаваць гістарычны матэрыял. Цяпер назаўсёды страчана інфармацыя, якая захоўвалася ў гэтых сценах", — дадаў Супрон.
Гісторык выказаў здагадку, што брутальныя метады выкарыстоўваюцца, каб зрабіць дэмантаж максімальна хутка і танна. Але ў сусветнай практыцы рэканструкцыі гэта лічыцца грубым парушэннем і нядобрым тонам.
На макеце відаць, што над аркай уваходнай вежы ёсць вялікае акно
Як раней пісаў Sputnik, рэстаўрацыя Старога замка ў Гродне пачалася восенню мінулага года. За аснову ўзяты праект Уладзіміра Бачкова, які быў прапанаваны ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя.
Па задумцы распрацоўнікаў, замак і прылеглыя да яго пабудовы павінны выглядаць гэтак жа, як і ў канцы XVI стагоддзя, калі яны былі пабудаваныя па замове Стэфана Баторыя італьянскім архітэктарам Санці Гучы.
Першая чарга рэстаўрацыі ўключае аднаўленне галерэі ад палаца да ўваходнай брамы, аднаўленне самой брамы, будаўніцтва сцяны над Нёманам да Сярэдняй вежы, мернай хаты, самой Сярэдняй вежы і камяніцы, што прымыкае да яе.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала