Відэа

Як сям'я мінчан і іх сябры рэстаўруюць танкі Вялікай Айчыннай вайны

Падпісацца на
Рэстаўратар з Мінска Уладзімір Якушаў разам са сваімі сынамі займаюцца рэстаўрацыяй танкаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Глядзіце на відэа, як аднаўляюць баявыя машыны.

Якушаву-старэйшаму, які займаецца рэстаўрацыяй ужо без малога 20 гадоў, дапамагаюць два яго сыны — Аляксей і Максім. Таксама з імі працуе яшчэ адзін рэстаўратар — Аляксандр Міхалуцкі.

Макеты для скульптур, якія зараз знаходзяцца ў беларускім павільёне ВДНХ - Sputnik Беларусь
"Часам сапёр, часам хірург": чым жывуць беларускія рэстаўратары

Спецыялісты пашуковай групы Iгара Мацюка ўжо вярнулі да жыцця некалькі выцягнутых з балот танкаў. Сярод іх — БТ-7, які ўжо не першы год удзельнічае ў парадах у Мінску.

"Гэтая машына рэдкая, таму што яна ў адзіным экзэмпляры на постсавецкай прасторы, нават у Еўропе такой няма", — распавёў Міхалуцкі.

Яшчэ адным рэдкім экспанатам стаў танк КВ-1, які група Мацюка падняла з Нявы. Рэстаўратары вяртаюць да жыцця і нямецкую тэхніку — іх рукамі быў адноўлены танк Pz III. У "партфоліа" спецыялістаў таксама і Т-34, і нямецкая самаходка Stug III.

Акрамя таго, рэстаўратары ўзнавілі і рэпліку рэдкага чэхаславацкага лёгкага танка Pz 38.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала