Фарны касцёл у Нясвіжы ўзнаўляюць: які лёс напаткаў скульптуры

© SputnikФарны касцёл Божага Цела ў Нясвіжы
Фарны касцёл Божага Цела ў Нясвіжы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спецыялісты плануюць зрабіць 3D-сканаванне ўнікальных для Беларусі скульптур, каб этапы рэстаўрацыі можна было адсачыць пры дапамозе смартфона.

Касцёл Божага Цела ў Нясвіжы — аднолькава знакавая святыня не толькі для роду Радзівілаў, але і для ўсіх вернікаў. З пункту гледжання архітэктуры, гэта першая барочная пабудова на тэрыторыі Усходняй Еўропы і другая — ў свеце. Менавіта таму касцёл знаходзіцца ў Спісе аб'ектаў сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Такіх скульптур — пакуль што толькі дзве на ўсю Беларусь

Рэстаўрацыйная праца пачалася тут яшчэ ў 2010 годзе, але часам спынялася з-за нерэгулярнага фінансавання. У мінулым годзе рэстаўратарам патрапілася ўнікальная рэч: аказалася, што звонку касцёл быў распісаны амаль што поўнасцю.

Пасля гэтага дайшла чарга да скульптур Святых Хрыстафора і Мікалая, што знаходзіліся на фасадзе.

© Photo : Валерый ДудкоНа першы погляд скульптуры выглядалі даволі прыстойна
Фарны касцёл у Нясвіжы ўзнаўляюць: які лёс напаткаў скульптуры - Sputnik Беларусь
На першы погляд скульптуры выглядалі даволі прыстойна

"Гэта была ашаламляльная падзея, пасля якой адразу ж паўстала пытанне аб тым, як прыводзіць фасад Касцёл у належны экспазіцыйны від. Зразумела, што гэта сістэмны працэс і мы не можам адрэстаўраваць фасад і пакінуць скульптуры некранутымі", — рапавядае спецыяліст ААТ "Белрэстаўрацыя" скульптар Валерый Дудко.

На першы погляд скульптуры выглядалі даволі прыстойна, але першапачаткова спецыялісты не маглі зразумець, з якога матэрыялу яны зроблены. Былі меркаванні, што гэта бетон ці камень.

© Photo : Валерый ДудкоСпецыялісты спачатку не маглі зразумець, з якога матэрыялу зроблены скульптуры
Фарны касцёл у Нясвіжы ўзнаўляюць: які лёс напаткаў скульптуры - Sputnik Беларусь
Спецыялісты спачатку не маглі зразумець, з якога матэрыялу зроблены скульптуры

"Пасля першых зандажоў пад пяццю слаямі фарбы мы знайшлі пясчанік прыгожага умбрыста-охрыстага колеру. Гэта філігранная праца, таму што зрабіць такія складаныя скульптуры з пясчаніку ў тыя часы было амаль што немагчыма", — не хавае свайго прафесійнага захаплення Валерый.

Ён займаецца рэстаўрацыяй ужо 11 гадоў, але з такімі матэрыялам працуе ўпершыню. Скульптуры з пясчаніку — унікальныя для Беларусі перш за ўсё таму, што аналагаў ім няма на тэрыторыі краіны.

Віртуозны ўзровень майстэрства

Па словах Валерыя, у Кракаве і Варшаве падобных рэлігіёзных скульптур — менавіта з пясчаніку і ў натуральную велічыню — вельмі многа. Ёсць меркаванні, што і гэтыя былі зроблены за межамі Беларусі.

"Чаму я сумняваюся, што іх рэзалі тут? Таму што зараз размова ідзе аб тым, што пакуль такіх скульптур толькі дзве на ўсю Беларусь. Акрамя таго, месцараджэнне пясчаніка — Польшча і Україна. Гэта самыя блізкія да нас тэрыторыі", — тлумачыць спецыяліст.

Датуюцца скульптуры гадамі жыцця Мікалая Радзівіла Сіроткі. Гэта прыкладна XVII стагоддзе, калі на беларускіх тэрыторыях панаваў Рэнесанс.

© Sputnik / Алеся ШаршнёваВось так зараз выглядаюць скульптуры з Фарнага касцёла
Фарны касцёл у Нясвіжы ўзнаўляюць: які лёс напаткаў скульптуры - Sputnik Беларусь
Вось так зараз выглядаюць скульптуры з Фарнага касцёла

Спецыялісты падкрэсліваюць: скульптуры з нясвіжскага касцёла Божага Цела зроблены віртуозна, хаця такая праца вельмі тэхнічна складаная.

"Яшчэ адна падстава казаць аб унікальнасці гэтых скульптур — менавіта узровень майстэрства. На тыя часы гэты была грандыёзная праца нават таму, што іх вага складае каля 600-800 кілаграм", — дадае Валерый.

Справа ў тым, пясчанік па сваёй структуры больш нагадвае тачыльны камень. З ім вельмі складана працаваць і асабліва выконваць мелкія дэталі. Нельга сказаць, што гэта высакародны матэрыял.

І хаця параўноваць з мармурам пясчанік вельмі складана, спецыялісты падкрэсліваюць высокі прафесіяналізм тагачасных рэзчыкаў.

Рэстаўратар ці вандал?

Пасля пільнага агляду рэстаўраты выявілі сур'ёзныя пашкоджанні на скульптурах — часткі галоў  і рук былі адбітыя, а на іх месцы з'явіліся кустарна злепленыя навадзельныя элементы.

Макеты для скульптур, якія зараз знаходзяцца ў беларускім павільёне ВДНХ - Sputnik Беларусь
"Часам сапёр, часам хірург": чым жывуць беларускія рэстаўратары

Сучасныя рэстаўратары так не працуюць. Яны аднаўляюць страчаны элементы так, каб захаваць аўтэнтычны выгляд скульптуры і паказаць, якой яна была першапачаткова.

Гэта асаблівая рэстаўрацыйнай тэхніка — калі страчаныя часткі ўзнаўляюцца, але спецыялісты робяць гэта такім чынам, каб было бачна, ў якім месцы знаходзяцца навадзелы.

"Мы вымушаныя прымаць да ўвагі тое, што касцёл зараз дзейнічае.  Акрамя таго, павінны забяспечыць магчымасць для будучых рэстаўратараў пры неабходнасці лёгка прыбраць гэтыя элементы і не блытаць, дзе старыя, а дзе новыя", — тлумачыць Валерый.

Праца рэстаўратараў вельмі крапатлівая, але ўскладняецца яна яшчэ і тым, што неабходна зафіксаваць усе свае дзеянні для нашчадкаў.

"Ці смагу я хутка узнавіць страчаныя часткі скульптуры? Як мастак — вельмі лёгка. Але ці застануся я пасля гэтага рэстаўратарам? А магчыма і ўвогуле вандал? ", — задаецца пытаннем майстар.

Захаваць скульптуры — справа гонару

На самой справе лёс скульптур яшчэ не вырашаны. Паўставала пытанне аб тым, каб адправіць скульптуры на музейнае захаванне, а на іх месца паставіць копіі. Але спецыялісты не ўпэўненыя, што на гэта пагадзіцца кіраўніцтва касцёла.

Захаванасць такіх скульптур забяспечваюць калегі ў Кракаве і Варшаве, таму для беларускіх спецыялістаў — гэта справа гонару. Скончыць рэстаўрацыю скульптур плануецца ў бліжэйшы час.

© Sputnik / Алеся ШаршнёваПа словах Валерыя Дудко, захаваць такія скульптуры для беларускіх спецыялістаў - справа гонару
Фарны касцёл у Нясвіжы ўзнаўляюць: які лёс напаткаў скульптуры - Sputnik Беларусь
Па словах Валерыя Дудко, захаваць такія скульптуры для беларускіх спецыялістаў - справа гонару

"Мы плануем завяршыць працу ў гэтым годзе. Але трэба разумець, што гэта навукова-даследчая дзейнасць і яна не прадугледжвае дэрыктыўнага падыходу. Нечакана мы можам сутыкнуцца з праблемамі ці новымі задачамі", — дадае Валерый.

Па яго словах, плануецца правесці раду рэстаўратараў, на якой спецыялісты зацвердзяць метадалогію рэстаўрацыі дадзеных аб'ектаў. Зараз рыхтуюцца неабходныя для гэтага дакументы.

Ёсць у майстроў жаданне прымяняць на такіх аб'ектах навейшыя тэхналогіі. Скульптуры будуць адсканіраваныя спецыяльнымі апаратамі 3Д-сканавання. Дзякуючы гэтаму кожны наведвальнік  касцёла зможа паглядзець на пэўныя этапы рэстаўрацыі і убачыць як выглядалі скульптуры першапачаткова пры дапамозе свайго смартфона.

Рэстаўратар — не будаўнік

Разважаючы пра сучаснае становішча галіны, Валерый Дудко падкрэслівае, што ў Беларусі інсуе добрая рэстаўрацыйная школа, якая захавалася з савецкіх часоў, але майстры вымушаныя працаваць як будаўнікі, што непрымальна.

Распяцце і свечкі - Sputnik Беларусь
Подпісы супраць "антырэстаўрацыі" цэркваў збіраюць у Беларусі

Праблемы ёсць і звязаныя яны з тым, што сфера не рэгламентуецца, не вельмі эфектыўна працуюць інстытуты, якія гэтым займаюцца.

 "Да нашай працы можна адносіцца па-рознаму. Хтосьці ўспрымае гэта як звычайную справу, а хтосьці — як мост паміж мінулым і будучыняй", — кажа майстар.

Ён упэўнены, што менавіта на падставе такіх гісторыка-культурных каштоўнасцей як касцёл Божага Цела ў Несвіжы можна працаваць над фарміраваннем нацыянальнай ідэі.

"Мне падаецца, што недастаткова адной перамогі ў Другой сусветнай вайне, каб сфарміраваць нацыянальную ідэю. Трэба капаць значна глыбей. Калі сёння мы гэтага не зробім, то што будзе далей? Калі сёння мы не зоймемся захаванне культурнай спадчыны, то як будзем тлумачыць дзецям, чаму з'яўляемся беларусамі?", — пытаецца на завяршэнне скульптар.

Стужка навiн
0