МІНСК, 17 мая — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і яго сын Мікалай сфатаграфаваліся ў Таджыкістане з кіраўніком краіны Эмамалі Рахмонам у традыцыйных мужчынскіх таджыкскіх строях — чапанах.
Лукашэнка наведваў Таджыкістан з афіцыйным візітам 15 і 16 мая, куды адправіўся з Сочы, дзе прымаў удзел у саміце кіраўнікоў дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза.
У сераду Лукашэнка з сынам Мікалаем наведалі загарадную рэзідэнцыю Рахмона, размешчаную ў Варзобскім раёне паблізу сталіцы Душанбэ.
Там для гасцей з Беларусі быў арганізаваны неафіцыйны абед, Рахмон правёў невялікую экскурсію па рэзідэнцыі.
Пасля неафіцыйных мерапрыемстваў беларускі прэзідэнт з сынам і кіраўніком Таджыкістана сфатаграфаваліся ў нацыянальнай мужчынскай таджыкскай вопратцы — чапане.
Чапан — гэта падшываны халат, папулярны ў краінах сярэднеазіяцкага рэгіёну. Ён не мае гузікаў і каўняра, адна пала заходзіць на іншую. Чапан для ўрачыстых выпадкаў вырабляецца з аксаміту і шоўку, а таксама багата упрыгожваецца вышыўкай срэбнай і залатой ніткай.