Відэа

Шмат музыкі і колеру: як прайшла Ноч музеяў у Мастацкім

Падпісацца
14 пляцовак, 7 колераў і некалькі сотняў гасцей у кіламетровай чарзе на вуліцы Леніна - адзін з галоўных музеяў сталіцы далучыўся да міжнароднай акцыі.

Нацыянальны мастацкі музей прымаў Ноч музеяў у чатырнаццаты раз: па традыцыі пляцоўка стала адной з самых масавых.

Інтэрактыўны фотапраект Прывітанне з Мінска - Sputnik Беларусь
У мінскай арт-гасцёўні адкрыліся фотакабінет і чырвоны пакой

Прастора музея ўмоўна было падзелена на 14 лакацый, у якіх прайшлі лекцыі, пэрформансы, арт-дэгустацыі, электронныя імправізацыі і міні-выставы.

Арганізатары выйшлі за межы карціннай плоскасці і прадставілі знаёмую экспазіцыю ў новым фармаце. Дарослыя і дзеці змаглі знайсці сабе цікавае і творчыя заняткі на секцыйнай, сямейнай, эксперыментальнай і крэатыўнай пляцоўках.

Галоўнай тэмай вечара стаў колер — марской хвалі, усходу, мастацкай гульні і многія іншыя. Гульня з колерам аб'яднала кожную залу і ўсіх удзельнікаў незвычайнага мерапрыемства таксама як і музыка.

На музычнай пляцоўцы галоўнага музея сталіцы ў асяроддзі карцін Мая Данцыга выступілі Dee Tree, Паліна Рэспубліка і таемны госць — адзін з самых папулярных электронных праектаў краіны група Intelligency.

Глядзіце на відэа Sputnik, як прайшла Ноч музеяў у Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску.

Стужка навiн
0