Беларусь увайшла ў дзесятку самых дружалюбных да крыптавалют краін

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкСувенірныя манеты з лагатыпамі криптовалют Bitcoin, Litecoin і Ethereum
Сувенірныя манеты з лагатыпамі криптовалют Bitcoin, Litecoin і Ethereum - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Самымі дружалюбнымі да "электронных грошай" лічацца Швейцарыя, Гібралтар і Мальта.

МІНСК, 21 мая — Sputnik. Беларусь увайшла ў топ-10 самых дружалюбных для крыптавалют краін, згодна з пададзеным напярэдадні канферэнцыі BlockShow Europe 2018 рэйтынгам.

Каманда SlutskTeam - Sputnik Беларусь
Беларусы перамаглі ў рэгіянальным фінале Imagine Cup 2018

Галоўная канферэнцыя ў сферы тэхналогіі блокчэйн і крыптавалют пройдзе ў канцы мая ў Берліне. Напярэдадні правядзення мерапрыемства арганізатары апублікавалі рэйтынг найбольш дружалюбных да крыптавалют дзяржаў кантынента.

Першы радок у рэйтынгу заняла Швейцарыя. У тройку лідэраў таксама ўвайшлі Гібралтар і Мальта.

Далей у спісе ідуць Вялікабрытанія, Данія, Германія, Партугалія, Нідэрланды і Фінляндыя. Замыкае дзясятку Беларусь.

У канцы снежня 2017 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт "Аб развіцці лічбавай эканомікі". Апроч іншага, дакумент уводзіць у прававое поле крыптавалюты і тэхналогію блокчэйн: кампаніям дазволена заключаць smart-кантракты, а выручка ад аперацый з крыптавалютамі не абкладаецца падаткамі да 2023 года.

Стужка навiн
0