МІНСК, 22 мая — Sputnik. Конкурс прафесійнага майстэрства сярод школьнікаў і навучэнцаў WorldSkills 2018 стартаваў у панядзелак у беларускай сталіцы.
WorldSkills — міжнародны некамерцыйны рух, у рамках якога выбіраюць лепшых у той ці іншай прафесійнай вобласці сярод навучэнцаў каледжаў, ліцэяў і студэнтаў. Праходзіць рэгулярна чэмпіянат WorldSkills і ў Беларусі.
Чарговы чэмпіянат стартаваў у Мінску ў панядзелак. Прыняў удзел у адкрыцці і міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка.
"Любы працадаўца зацікаўлены ў тым, каб кадры былі прафесійнымі і валодалі тэхналогіямі", — адзначыў Карпенка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Як нагадаў міністр, прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ставіць перад Беларуссю важную задачу — наблізіць навучанне да рэальнага сектара эканомікі.
Асноўныя спаборніцтвы ў рамках WorldSkills 2018 пройдуць у Мінску 22 і 23 мая. Пераможцы спаборніцтваў прадставяць Беларусь на сусветным чэмпіянаце ў Казані.