На Рэспубліканскім выпускным выступяць самыя папулярныя беларускія зоркі

© Sputnik / Виктор ТолочкоВыпускнікі ў Мінску, архіўнае фота
Выпускнікі ў Мінску, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Міністэрстве адукацыі расказалі, што Ягора Крыда дакладна не будзе, але запэўнілі: выступяць выбітныя артысты.

МІНСК, 24 мая — Sputnik. Самыя папулярныя сярод моладзі зоркі беларускай эстрады выступяць на Рэспубліканскім выпускным, паведаміла журналістам кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Ларыса Емяльянчык.

Модны часопіс, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Не люксам адзіным: выбіраем сукенку на выпускны вечар у мас-маркеце

Маштабнае рэспубліканскае свята апошняга званка ўпершыню будзе праведзена ў "Мінск-Арэне" 30 мая. Культурна-забаўляльная праграма пачнецца на прылеглай тэрыторыі ўжо а 16:00: запланаваны выступленні творчых калектываў, гульні, спартыўныя спаборніцтвы, танцавальны майстар-клас.

Свята ў самым комплексе стартуе а 18:00: у канцэрце прымуць удзел папулярныя беларускія артысты.

"(Прадстаўнікі Міністэрства культуры — Sputnik) папрасілі не агучваць спіс. Асмелюся сказаць, што гэта будуць самыя папулярныя сярод моладзі артысты беларускай эстрады", — адзначыла Ларыса Емяльянчык.

Інтрыга захоўваецца для таго, каб выключыць занадта бурную рэакцыю. Емяльянчык запэўніла: удзельнікі будуць выбітныя.

"Мама адна мне патэлефанавала і задала пытанне: ці будзе Ягор Крыд? Вядома, Ягора Крыда не будзе. А хто будзе — сакрэт", — сказала яна.

На дадзены момант самымі папулярнымі зоркамі беларускага паходжання лічацца Макс Корж і група Iowa. Магчыма, нехта з іх і выступіць на мерапрыемстве.

Рэспубліканскі выпускны завершыцца а 21:00. У свяце прымуць удзел больш за 11 тысяч адзінаццацікласнікаў з Беларусі: прыкладна 10 тысяч сталічных выпускнікоў, а таксама выдатныя хлопцы і дзяўчаты з кожнай вобласці.

Стужка навiн
0