МІНСК, 4 чэр — Sputnik. Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ абвясціў аб прызначэнні Аляксея Багі выконваючым абавязкі галоўнага трэнера каманды, паведамляе Sputnik.
Напярэдадні барысаўчане скасавалі кантракт з Алегам Дулубам па прычыне нездавальняючых вынікаў каманды ў апошніх матчах. Упершыню за сваю гісторыю БАТЭ адправіў у адстаўку галоўнага трэнера па сваёй ініцыятыве, прычым пасля траціны сезону.
"Сёння кіраўніцтвам нашага клуба прынята рашэнне: выконваючым абавязкі галоўнага трэнера БАТЭ прызначаны Аляксей Бага", — паведамілі ў прэс-службе БАТЭ.
У трэнерскі штаб Багі ўвойдзе Дзмітрый Молаш, які ў мінулым сезоне ўзначальваў "Смалявічы" і вывеў каманду ў "вышку".
"Зараз клуб разглядае розныя кандыдатуры на астатнія трэнерскія пазіцыі", — дадалі ў БАТЭ.
Суразмоўцы агенцтва таксама абверглі інфармацыю, што за Дулубам каманду пакінулі іншыя прадстаўнікі папярэдняга трэнерскага штаба.
У чэмпіянаце Беларусі БАТЭ займае першае месца (25 ачкоў), другое месца ў мінскага "Дынама" (23), трэцяе займае "Віцебск" (20).