МІНСК, 4 чэр — Sputnik. Паліцыя Украіны мяркуе, што злодзеі праніклі ў кіеўскую кватэру арыштаванага кіраўніка партала РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага праз балкон, паведамляе агенцтва РІА "Новости" са спасылкай на адваката журналіста Андрэя Даманскага.
У нядзелю Даманскі паведаміў, што кватэру Вышынскага ў Кіеве абакралі. Паводле яго слоў, паліцыя, якая была выкліканая на месца здарэння, правяла неабходны агляд, распачата крымінальная справа. Па словах Даманскага, з кватэры зніклі некаторыя рэчы.
Як заявіла жонка Вышынскага, у кватэры ўсё было "перавернута дагары нагамі".
"У Кіеве ў Кірыла абчысцілі ўсю кватэру і перавярнулі ўсё дагары нагамі, выдраныя скрыні з коранем", — сказала яна.
Гендырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў назваў рабаванне кватэры Вышынскага "тыповым марадзёрствам".
Што адбываецца ў Кіеве
Супрацоўнікі службы бяспекі Украіны 15 мая ў Кіеве правялі ператрус у галоўным офісе, дзе працавалі журналісты агенцтва РІА "Новости Украина".
У гэты ж дзень ва ўкраінскай сталіцы быў арыштаваны галоўны рэдактар парталу РІА "Новости Украина" Вышынскі. Яму выставілі абвінавачанні ў дзяржаўнай здрадзе.
Херсонскі суд арыштаваў журналіста на 60 дзён і не прадаставіў магчымасці ўнесці за яго заклад. Бок абароны 21 мая апратэставаў гэтае рашэнне, аднак суд адхіліў апеляцыю.
СБУ таксама правяла ператрус у кватэры карэспандэнта РІА "Новости" на Украіне Людмілы Лысенка. Акрамя таго, ператрусы прайшлі ў кватэры кіраўніка прадстаўніцтва РІА "Новости" на Украіне Андрэя Барадзіна. Лысенка і Барадзіна выклікалі на допыт у СБУ.