У прэс-цэнтры Sputnik яна распавядала, з кім паспела пасябраваць у Маскве, і пра тое, якія кампазіцыі ёй хочацца спяваць са сцэны.
На праекце дзяўчына заняла другое месца, але, нягледзячы на поспех у Маскве, запэўнівае, што "падчапіць" зорную хваробу не баіцца, хоць адна з прыхільніц творчасці Веры ўжо стварыла тэматычную групу "УКантакце".
Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik Беларусь у статусе міжнароднага інфармацыйнага партнёра шоу талентаў расійскага тэлеканала НТБ "Ты супер!" паўгады падтрымлівала юных удзельнікаў праекта з Рэспублікі Беларусь Веру Ярошык і Сняжану Гардзеенка. Праект "Ты супер!" падарыў шанец таленавітым дзецям, якія апынуліся без апекі бацькоў, заявіць пра сябе: яго ўдзельнікамі былі выхаванцы дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў і дзеці з прыёмных сем'яў з 13 краін.