Відэа

Што паспелі напісаць будаўнікі на апошняй палі Крымскага моста

Падпісацца
Устаноўлена апошняя паля чыгуначнай часткі моста праз Керчанскі праліў. Глядзіце на відэа, якія надпісы пакінулі на жалезабетоннай апоры будаўнікі.

Стварэнне падмуркаў з паль чыгуначнай часткі Крымскага моста поўнасцю завершана. Паводле інфармацыі інфацэнтра "Крымскі мост", усяго ў падмурак моста забіта 6694 палі розных тыпаў.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін выступае на мітынгу-канцэрце з нагоды адкрыцця аўтадарожнай часткі Крымскага моста - Sputnik Беларусь
Пуцін адкрыў аўтамабільную частку моста праз Керчанскі праліў

Будаўнікі па-свойму адзначылі гэтую падзею і перад тым, як забіць палю, распісаліся на ёй. "Крым. Мост. Засталося зусім няшмат", — кажа адзін з надпісаў. Многія ўдзельнікі будаўніцтва проста напісалі на апоры свае прозвішчы.

Пасля таго, як палю забілі, яна пройдзе шэраг дынамічных выпрабаванняў, а затым разам з іншымі апорамі прыме на сябе асноўны груз чыгуначнай часткі моста.

Мост, які злучыў паўвостраў Крым і Краснадарскі край, стаў самым працяглым у Расіі — яго даўжыня склала 19 кіламетраў. Рух па аўтадарожнай частцы моста адкрылі 16 мая — з апярэджаннем амаль на восем месяцаў. На цырымоніі адкрыцця днём раней прысутнічаў і прэзыдэнт Уладзімір Пуцін — ён праехаў па мосце на Камазе.

Чыгуначны транспарт плануецца запусціць па мосце ў будучым годзе.

Больш падрабязна пра будаўніцтва Крымскага моста чытайце на сайце праекта.

Стужка навiн
0